Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманы начальнік берасьцейскага АБЭЗ 10:48, 12/11/2002
У Берасьці затрыманы начальнік міжраённага аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю пры УУС Берасьцейскага аблвыканкаму маёр міліцыі Аляксандар Канцэвіч.
Як удалося высьветліць БелаПАН, абласныя праваахоўчыя структуры не датычныя да затрыманьня. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Канцэвіч быў затрыманы супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі. У чым ён падазраецца, а таксама ці распачатая крымінальная справа, афіцыйна не паведамляецца. У прэсавай службе УУС і ва ўпраўленьні КДБ ад камэнтараў адносна затрыманьня начальніка аддзелу УУС Берасьцейскага аблвыканкаму адмаўляюцца.