Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь аб’явіла сябе самым надзейным партнёрам Іраку
10:51, 12/11/2002

Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Дражын заявіў, што Ірак у асобе Беларусі мае “самага надзейнага партнёра” па ўсіх накірунках сумеснай дзейнасьці. Як перадае карэспандэнт РIА "Новости", такую заяву Дражын зрабіў, прымаючы міністра аховы здароўя Іраку доктара Умаіда Мубарака, які завяршае афіцыйны пяцідзённы візыт у Менск.

Паводле Дражына, Беларусь “падтрымлівае Ірак па ўсіх пытаньнях, зьвязаных з палітыкай, якая праводзіцца адносна яго ў сьвеце”. Віцэ-прэм’ер выказаўся супраць санкцыяў, якія ААН і асобныя дзяржавы прымяняюць да Іраку.
Віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што Беларусь выступае за вырашэньне ўсіх праблемаў вакол Іраку мірным шляхам і лічыць, што прымяненьне сілы цягне за сабой пакуты мірнага насельніцтва.
З улікам пагаршэньня гуманітарнай сытуацыі ў Іраку ў выніку больш чым дзесяцігадовага пэрыяду рэжыму санкцыяў, Беларусь гатовая пастаўляць у Ірак мэдычныя прэпараты і абсталяваньне, што вырабляецца ў рэспубліцы, а таксама накіраваць сваіх дактароў для абмену досьведам і падрыхтоўкі ірацкіх спэцыялістаў у галіне аховы здароўя, паведаміў Дражын.
Міністар аховы здароўя Іраку паведаміў, што дэлегацыя, якую ён ачольвае, складаецца з галоўных спэцыялістаў у галіне нэйрахірургіі, радыяцыйнай мэдыцыны, фармацэўтыкі, наведала шэраг лячэбных установаў Менску, пазнаёмілася з абсталяваньнем і сучаснымі мэтодыкамі лячэньня асобных захворваньняў. Дэлегацыя наведала канцэрн “Белбіяфарм”, АТ “Белмэдпрэпараты”, Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт.
Паводле вынікаў візыту падпісаны пратакол супрацоўніцтва з Іракам у галіне аховы здароўя і фармацэўтыкі.
Пратакол, у прыватнасьці, прадугледжвае, што да канца сёлетняга году ў Багдадзе пройдзе выстава беларускага медабсталяваньня й лекавых прэпаратаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: