Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Газпром”: Беларусі выгадна выкачваць з Расеі танныя рэсурсы
12:35, 12/11/2002

У аўторак у Дзяржаўнай думе ў часе парлямэнцкіх слуханьняў па канцэпцыі расейска-беларускай інтэграцыі прагучалі заявы, якія могуць даць разьвіцьцё скандалу з пастаўкамі газу ў Беларусь.

“Беларусі бок не дапускае расейскіх газавікоў для працы з канчатковымі спажыўцамі ў сваёй краіне”,- пра гэта, як паведамляе НТВ, заявіў сёньня намесьнік старшыні праўленьня ААТ “Газпром” Аляксандар Разанаў.
Ён паведаміў, што Расея прадае Беларусі газ па 24 даляры за тысячу кубамэтраў, у той час як пакупнік расейскага паліва рэалізуе яго ўнутры краіны ў два разы даражэй – за 48 даляраў.
Таму, паводле Разанава, беларускі бок ня йдзе на інтэграцыю ў газавай сфэры і сам працуе з канчатковымі спажыўцамі. Ёй выгадна выкачваць з Расеі танныя рэсурсы.
Пры гэтым на долю Беларусі прыпадае 60 адсоткаў экспартаў расейскага газу, падкрэсьліў Разанаў. Такім чынам, адзначыў Разанаў, за апошнія чатыры гады Расея “прафінансавала Беларусь на 2 млрд. даляраў”. Зь іх 800 млн. даляраў – чыстыя страты “Газпрому”.
“Усе нашыя прапановы па акцыянаваньні расейскіх і беларускіх газавых прадпрыемстваў натыкаюцца на супрацьдзеяньні зь беларускага боку”, - адзначыў ён.
Калі так будзе працягвацца і далей, то Расеі, на думку Разанава, нічога не застанецца, як правесьці газапровад у Эўропу па дну Балтыйскага мора.
Ён падкрэсьліў, што эканамічная падтрымка Беларусі Расеяй шляхам пастаўкі газу па ільготных коштах павінна ажыцьцяўляцца пры захаваньні беларускім бокам умоваў, накіраваных на стварэньне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату для расейскіх газавых кампаніяў, якія жадаюць працаваць на беларускім рынку. Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: