Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
37,7 % беларусаў маюць даходы ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму 16:05, 12/11/2002
У Беларусі 37,7% насельніцтва маюць даходы ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамляе Міністэрства статыстыкі й аналізу краіны. Гэта пры тым, што аб’ём гэтага бюджэту ніжэй за усе дапушчальныя межы. У другім кварталі сёлетняга году ён складзе 78536 руб. на чалавека ў месяц.
Паводле спэцыялістаў міністэрства, 6,1% насельніцтва краіны маюць даходы ніжэй за 45000 руб. на чалавека. Самых багатых у нашай дабрабытнай краіне, згодна афіцыйнай статыстыцы, 0,9% ад усяго насельніцтва. Крытэрый аднясеньня да багатых - даход больш за 400000 руб. на чалавека. Самымі высокааплочваемымі па-ранейшаму застаюцца супрацоўнікі банкаўскай сфэры і нафтаперапрацоўчай галіны, самы нізкі ўзровень заробкаў назіраецца ў работнікаў сельскай гаспадаркі й сацыяльнай сфэры абслугоўваньня, паведамляе “НЭГ”.