Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзярждума ў сераду адмовілася выступіць у абарону лідэра фракцыі СПС Барыса Нямцова, дэпартаванага 23 кастрычніка зь Беларусі. Палата адхіліла прапанаваны фракцыяй СПС праект заявы “Аб дзеяньнях дзяржаўных органаў Беларусі адносна грамадзян РФ – дэпутатаў Дзярждумы Федэральнага Сходу РФ”.
Тэрмін прыняцьця чэскім замежнапалітычным ведамствам рашэньня аб выдачы візаў беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў саміце Рады Эўраатлянтычнага партнёрства не абмежаваны дакладнай датай, заявіў “Медиафакту” Часовы даверчы ў справах Чэхіі ў Беларусі Алеш Фоцік. Дыплямат патлумачыў, што згодна закону №1326 ад 1990 году рашэньне аб выдачы чэскай візы павінна быць прынятае за 30 дзён з часу падачы заяваў. “У любым выпадку, яшчэ застаецца час”, - адзначыў кіраўнік дыпмісіі.
З 13 па 17 лістапада ў Беларусі будзе знаходзіцца дэлегацыя Нацыянальнай Нафтавай Кампаніі Лібіі. Асноўнай мэтай візыту, як паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС, зьяўляецца вызначэньне асноўных шляхоў і накірункаў беларуска-лібійскага супрацоўніцтва ў нафтахімічнай вобласьці. Падчас візыту лібійская дэлегацыя азнаёміцца з магчымасьцямі прадпрыемстваў і арганізацыяў Беларусі, якія спэцыялізуюцца ў вобласьці выведкі, здабычы, перапрацоўкі нафты й газу і рамонту сьвідравін.
Беларусь па выніках 2002 году заняла адно з апошніх месцаў сярод 156 краін сьвету па ўзроўню эканамічнай свабоды. У апошняй дзясятцы, акрамя Беларусі, апынуліся Куба, Зімбабвэ, Узбэкістан і Туркмэнія. Ніжэйшы бал выстаўлены Паўночнай Карэі, якая такім чынам, замыкае табліцу. Казахстан апынуўся на 122-ой пазыцыі, Украіна – на 133-й, Расея па выніках 2002 году заняла 136 месца. Індэкс штогод абнаўляецца арганізацыяй "Heritage Foundation" і газэтай "Wall Street Journal".
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі павінна стаць галоўным апэратарам на рынку турыстычных паслуг Беларусі. Пра гэта ў сераду заявіў журналістам старшыня ФПБ Леанід Козік.
Прадстаўнікі Беларусі падпісалі ў Маскве кантракты з кампаніяй “Итера” на набыцьцё 1 млрд. 320 млн. кубамэтраў газу. Пра гэта "Интерфаксу" паведаміў прэсавы сакратар “Итеры” Мікалай Семяненка. Ён сказаў, што кантракты дзейнічаюць у лістападзе-сьнежні сёлетняга году.
Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл не плянуе сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, нават калі той і атрымае чэскую візу. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар чэскага прэзыдэнта Ладзіслаў Шпачак. “Вацлаў Гавэл добра вядомы як праціўнік таталітарных рэжымаў. Ён неаднаразова крытыкаваў рэжым у Беларусі, сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і адкрыта выказваў сваю падтрымку іх барацьбы супраць Лукашэнкі”, - сказаў Шпачак.
ЗША выступілі супраць прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу на саміт НАТО 21-22 лістапада сёлетняга году. Пра гэта паведаміла чэскае інфармацыйнае агенцтва ЧТК. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", у аўторак вечарам падчас тэлемоста з Вашынгтону афіцыйны прадстаўнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па эўрапейскіх пытаньнях Робэрт Брадтке заявіў, што “Аляксандар Лукашэнка не павінен апынуцца ў Празе” і што “паводзіны ягонага ўраду не адпавядаюць прынцыпам Рады Паўночнаатлянтычнага партнёрства”.
Сустаршыня Гэльсынскай Камісіі Злучаных Штатаў, кангрэсмэн ад рэспубліканцаў штату Нью-Джэрсі Крыстафер Сьміт выступіў з заявай паводле сытуацыі ў Беларусі перад Палатай прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў сувязі зь нядаўнім захопам супрацоўнікамі КДБ старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Прапануем вашай увазе тэкст выступу сп.Сьміта цалкам:
Менскія ўлады забаранілі вулічную акцыю “За незалежнасьць”, якая мае адбыцца 17 лістапада. Фармальная прычына забароны — заяўка на правядзеньне масавай акцыі не была аформленая належным чынам. Арганізатары ж кажуць, што незалежна ад рашэньня ўладаў шэсьце і мітынг у цэнтры Менску ў нядзелю ўсё адно адбудуцца.
Учора МЗС Беларусі прыгразіў Чэхіі «самымі сур`ёзнымі наступствамі», калі гэтая краіна ня выдасьць уязныя візы Аляксандру Лукашэнку, які сабраўся пабываць у Празе падчас правядзеньня там саміту НАТО 21-22 лістапада. Для Менску гэтае пытаньне ня проста справа прынцыпу. На фоне пагаршэньня адносінаў з Расеяй прэзыдэнт Лукашэнка, падобна, вырашыў шантажыраваць Маскву зьбліжэньнем з Захадам. Аднак прымаць спадара Лукашэнку ў свае абдымкі Захад відавочна не зьбіраецца.
Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла 12 лістапада з заявай, у якой паведаміла, што “ўрад ЗША выказвае глыбокі жаль адносна нядаўніх дзеяньняў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі датычна лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі і былога дэпутата Вярхоўнага Савету Анатоля Лябедзькі”. Пасьля завяршэньня сустрэчы з супрацоўнікамі амбасады Анатоль Лябедзька быў прымусова дастаўлены ў КДБ работнікамі гэтай установы. Такія дзеяньні, адзначае амбасада ЗША, непрымальныя ў дэмакратычных краінах, прадстаўляюць сабой перасьлед па палітычных матывых. “Мы будзем уважліва сачыць за далейшымі дзеяньнямі КДБ адносна сп.Лябедзькі”, - адзначаецца ў заяве.
Учора споўніўся роўна год з часу закрыцьця незалежнае гарадзенскае газэты «Пагоня». 12-га лістапада 2001 году судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду Васіль Жандараў спыніў дзейнасьць выданьня. Сымбалічна, што якраз гэтымі днямі галоўны рэдактар выданьня Мікола Маркевіч, які адбывае пакараньне ў Асіповіцкай спэцкамэндатуры, знаходзіцца ў Горадні: ён атрымаў 5 дзён адпачынку “за прыкладныя паводзіны”. Напярэдадні сумнае гадавіны Маркевіч пагадзіўся адказаць на пытаньні Радыё Рацыя.
12 лістапада ў Кастрычніцкім раённым судзе Менску працягваўся разгляд судовага зыску на суму 100 млн. рублёў супраць "Белорусской деловой газеты" й журналіста Сяргея Сацука. Зыскоўцам выступае былы банкір Павал Дзік, які сьцьвярджае, што адзін з артыкулаў Сацука "ўтрымлівае не адпаведныя рэчаіснасьці зьвесткі й прыніжае ягоныя гонар, годнасьць і справавую рэпутацыю". Учора суду былі прадстаўленыя матэрыялы праверкі Беларускага біржавага банка Камітэтам дзяржаўнага кантролю, што істотна ўмацавала пазыцыі журналістаў. Наступнае паседжаньне суду перанесена на няпэўны тэрмін.
Перамовы паміж Расеяй і Эўразьвязам па праблеме Калініграду, што адбыліся 11 лістапада ў Брусэлі, завяршыліся безвынікова, лічыць памочнік Аляксандра Лукашэнкі Валеры Цэпкала. Паводле ягоных словаў, гэта тлумачыцца перш за ўсё тым, што “галоўныя мэты, якія ставіла перад сабой Расейская Федэрацыя - а гэта стварэньне свабоднага рэжыму перасоўваньня паміж калініградзкім анклавам і тэрыторыяй “саюзнай” дзяржавы, тэрыторыяй Беларусі й Расеі – не былі дасягнутымі”.
У Беларусі працягваецца рост інфляцыі. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, у кастрычніку кошты вырасьлі на 1,7 адсоткі супраць 1,2 адсоткі ў верасьні і 1,1 адсоткі ў жніўні. Міністэрства эканомікі прагназавала рост коштаў у кастрычніку на ўзроўні 1 адсотка, на падставе чаго Нацыянальны банк 21 кастрычніка зьнізіў стаўку рэфінансаваньня з 40 да 39 адсоткаў гадавых.
Белорусское сухое молоко продолжает составлять серьезную конкуренцию производителям цельного молока в Вологодской области. Об этом СОЮЗ-ИНФО сообщил заместитель начальника департамента продовольственных ресурсов Вологодской области Николай Анищенко. По его словам, в силу особенностей производства молока в Беларуси, закупочные цены там колеблются около 2,2 рубля за килограмм. Тогда, как молоко, произведенное в Вологодской области, местные молкомбинаты закупают сегодня примерно по 4,7 рубля за килограмм. Поэтому продукты, восстановленные из белорусского сухого молока, оказываются дешевле.
Толькі 61 адсотак менчукоў рэгулярна аплочвае праезд у гарадзкім пасажырскім транспарце. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага навукоўцамі менскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблемаў. З тысячы апытаных рэспандэнтаў, як паведамляе БелаПАН, 13 адсоткаў прызналіся, што не аплочваюць праезд, а 26 адсоткаў плоцяць як прыдзецца.
11 лістапада ў цэнтральным офісе ААТ “Газпром” адбыліся перамовы прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Генадзя Навіцкага і в.а. старшыні праўленьня ААТ “Газпром” Аляксандра Ананенкова па пытаньнях паставак расейскага газу ў Беларусь. Вырашана, што “Газпром” паставіць у Беларусь у 2003 годзе 10,2 млрд. куб.м прыроднага газу. Бакі дамовіліся, што пастаўкі газу звыш гэтага аб’ёму могуць рабіцца толькі незалежнымі вытворцамі па камэрцыйным кошце.
На дадзены час толькі кожная сёмая сельская гаспадарка цалкам аплочвае спажываныя энэргарэсурсы. Гэтую сытуацыю ў аграпрамысловым комплексе па просьбе карэспандэнта БЕЛТА камэнтуе намесьнік начальніка ўпраўленьня механізацыі, тэхнічнай палітыкі і энэргетыкі Мінсельгасхарчу Аляксандар Равінскі. Паводле ягоных словаў, узровень платы сельгасарганізацыяў за спажыты прыродны газ з 1 красавіка ў агуле па рэспубліцы некалькі павялічыўся. Аднак гаспадаркі Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны аплацілі толькі 70 і 58 адсоткаў выкарыстанага прыроднага газу.
Падаражэньне квартплаты прымушае людзей ня толькі больш уважліва вывучаць жыроўкі, але і больш крытычна ставіцца да дзейнасьці камунальных службаў і да некаторых прынятых у іх нормаў і парадкаў. Напрыклад, жыхарка Менску Людміла Ладзейшчыкова неяк прааналізавала нормы спажываньня вады і зьдзівілася атрыманым вынікам, пасьля чаго напісала ў рэдакцыю.