Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Майкл Козак: Лукашэнку ня варта іграць на супрацьпастаўленьні Расеі й Амэрыкі
16:09, 14/11/2002

Цяперашні крызыс у адносінах беларускіх уладаў з заходнім сьветам – лягічны вынік нясупынных дыпляматычных канфліктаў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Злучанымі Штатамі. Як зараз складваюцца адносіны паміж Менскам і Вашынгтонам? Пра гэта “Известиям” распавядае амэрыканскі амбасадар у Беларусі Майкл Козак. Адзначым, што сёньня амбасадар ЗША ў Беларусі знаходзіцца ў Вашынгтоне, дзе ўдзельнічае ў канфэрэнцыі “Вось зла: Беларусь – прапушчанае зьвяно”.

 ПАЛIТЫКА 

Мітынгоўцаў зноў накіроўваюць на Бангалор
16:06, 14/11/2002

13 лістапада Менгарвыканкам перагледзіў сваё рашэньне і дазволіў правядзеньне шэсьця й мітынгу апазыцыі, заплянаваных на 17 лістапада ў падтрымку незалежнасьці Беларусі. Як паведаміў БелаПАН адзін з аўтараў заяўкі Сяргей Шынкевіч, яму дадому патэлефанавалі прадстаўнікі Менскага гарвыканкаму і сказалі, што магчымы дазвол мітынгу, калі аўтары заяўкі паўторна пададуць яе і ўнясуць у тэкст некаторыя зьмены. У прыватнасьці, колькасьць удзельнікаў не павінна пераўзыходзіць тысячы чалавек, а маршрут шэсьця павінен пралягаць ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Бангалор.

ЦВК адмовіўся даць “Вясьне” інфармацыю аб мясцовых выбарах
16:05, 14/11/2002

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў адмовіла праваабарончаму цэнтру “Вясна” даць для азнаямленьня распрацаваныя інструкцыі аб арганізацыйна-прававых пытаньнях працы ўчастковых камісіяў па правядзеньню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Міхаіл Хвастоў абвінаваціў дзяржавы НАТО ў беспрынцыповасьці
14:52, 14/11/2002

Пазыцыя дзяржаваў НАТО па пытаньні выдачы візаў афіцыйнай беларускай дэлегацыі на саміт Рады Эўраатлянтычнага партнёрства (РЭАП) дэманструе “беспрынцыповасьць” у эўрапейскіх справах, а таксама зьяўляецца “ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі”. Пра гэта, як паведамляе “Медиафакт”, у чацьвер у Менску заявіў журналістам міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў.

Беларуская дэлегацыя выступіла супраць блякады ЗША адносна Кубы
14:50, 14/11/2002

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у дыскусіі па пытаньню неабходнасьці спыненьня эканамічнай, ганлёвай і фінансавай блякады, уведзенай Злучанымі Штатамі Амэрыкі супраць Кубы, падчас паседжаньня 57-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Пра гэта “Медиафакту” паведаміў у чацьвер прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка.

Беларусь будзе лячыць іракцаў
14:37, 14/11/2002, Сяргей Крывашэін, БДГ

Нягледзячы ні на якія ваенна-палітычныя буры ў пустэчах Бліжняга Ўсходу, наш урад з зайздроснай упартасьцю працягвае спробы атрымаць хоць кавалачак ад вялікага ірацкага пірага, які добра закрыты ў каробцы санкцыяў ААН. Звыклы ўжо шэраг беларуска-ірацкіх абменаў візытамі працягнула дэлегацыя ірацкіх мэдыкаў і чыноўнікаў міністэрства аховы здароўя, якая пабывала ў Беларусі з 7 па 12 лістапада.

Чэхія не зьбіраецца ўпускаць Лукашэнку
13:24, 14/11/2002

Аляксандар Лукашэнка, хутчэй за ўсё, ня будзе прымаць удзел у праскім саміце НАТО, бо чэскія ўлады ня выдадуць яму ўязную візу. Пра гэта заявіў у прамым этэры Чэскага радыё кіраўнік МЗС Чэхіі Кірыл Свобада.

Расейскі наркотык Лукашэнкі
12:39, 14/11/2002, Зьміцер Арлоў, кандыдат гістарычных навук, намесьнік генэральнага дырэктара Цэнтра палітычных тэхнал

Цуд адбыўся. Лукашэнка папрасіў прабачэньня. Кракадзіл сказаў добрае слова – праўда, не сам, а пры пасярэдніцтве беларускага прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага, які днямі ў Маскве паразмаўляў з Міхаілам Касьянавым. Чым тады тлумачыцца перадсьвяточная гістэрыка беларускага прэзыдэнта? Эмоцямі. І неінфармаванасьцю: падманваюць бацьку, ну што зробіш. Акрамя таго Беларусі патрэбны газ. Патрэбны як бы там не было – сваю газпрамаўскую квоту у 10,2 млрд. кубамэтраў наш вялікі заходні сусед выбраў яшчэ два тыдні таму. Без новых дамоўленасьцяў 12 лістапада а 10.00 па маскоўскім часе падыйшоў час “Х” – з сталага партнёра, які нязначна затрымаў выплаты, Беларусь ператваралася ў выкрадальніка, які незаконна адбірае расейскі газ. Цяпер усё залежыла не ад пагроз Менску, а ад добрай волі Масквы.

Daily Telegraph: Беларускі лідэр абяцае напоўніць Эўропу нелегальнымі імігрантамі
12:38, 14/11/2002

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што напоўніць Эўропу нелегальнымі імгрантамі, калі не атрымае ўязную візу ў Чэхію для ўдзелу ў саміце НАТО, які пройдзе ў Празе на наступным тыдні, піша сёньня Daily Telegraph. Заходнія дыпляматы сказалі, што аўтакратычны лідэр ня будзе запрошаны на саміт, і да гэтага часу Чэхія адмаўлялася даць яму ўязную візу.

Кіраўнік ЦВК: выбарчыя кампаніі могуць фінансавацца толькі зь бюджэту
12:36, 14/11/2002

Найбольш верагоднай датай будучых выбараў у мясцовыя Саветы зьяўляецца 2 сакавіка 2003 году. Пра гэта паведаміла 13 лістапада старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выступаючы ў Менску на паседжаньні Рады Беларускай канфэдэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Ярмошына таксама заявіла, што к канцу лістапада Аляксандар Лукашэнка павінен падпісаць указ аб прызначэньні выбараў.

ААН занепакоеная тым, што Літва не прымае і вяртае ў Беларусь чачэнцаў
12:35, 14/11/2002

Бюро камісарыяту ААН па справах уцекачоў выказала занепакоенасьць тым, што літоўскія памежнікі не ўпусьцілі ў краіну і вярнулі ў Беларусь дзьве групы чачэнцаў, якія намераваліся прасіць прытулку ў Літве.

Лукашэнку ніхто не любіць
11:14, 14/11/2002, Маркус Вэрнэр, “Frankfurter Allgemeine”

Столькі подласьцяў Лукашэнка ўжо проста ня мог вытрымаць. Калі Масква ў пачатку месяца перакрыла газавы вентыль, у дыктатара ў Менску, цяжкія псыхічныя адхіленьні якога адзначаюць ня толькі тыя псыхіятры, што жывуць у эміграцыі, лопнула цярпеньне. На мінулым тыдні ў сваёй тырадзе амаль у 20 хвілін ён абвінаваціў сваёго калісьці любімага старэйшага брата ў Крамлі ва ўсіх сьмяротных грахах. Адмова расейскага канцэрну “Газпром” працягваць забясьпечваць яго рэспубліку танным газам – гэта палітычнае рашэньне, заявіў Лукашэнка. “Пришло время сказать правду. Давление, которое оказывается в последнее время, на меня в частности, неслыханно.”

Вось зла: Беларусь – прапушчанае зьвяно
11:09, 14/11/2002

Так называецца міжнародная канфэрэнцыя, якая пройдзе сёньня ў сталіцы Злучаных Штатаў Амэрыкі – Вашынгтоне. Канфэрэнцыя арганізаваная “Новай Атлянтычнай Ініцыятывай”. Сустрэча, якая пройдзе ў Амэрыканскім інстытуце прадпрымальніцтва, прыцягне ўвагу да рэпрэсіяў і парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. У канфэрэнцыі “Вось зла – прапушчанае зьвяно” ад Беларусі ўдзел будуць прымаць старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, старшыня БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка, міжнародны каардынатар “Хартыі’97” Андрэй Саньнікаў, жонка зьніклага бязь вестак Ірына Красоўская. Плянуецца, што на канфэрэнцыі будзе выступаць вядомы амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон МакКейн.

Беларускі лідэр можа стаць пэрсонай нон грата ў Эўропе
11:01, 14/11/2002

Паводле зьвестак чэскага інфармацыйнага агенцтва ЧТК, Аляксандар Лукашэнка і яго атачэньне могуць трапіць у сьпіс асобаў, якім краіны Эўразьвязу ня будуць выдаваць візы. Як паведамляе ЧТК, гэтымі днямі кіруючыя оганы Рады Эўрапейскага Зьвязу рыхтуюць адпаведны дакумэнт, які ў пачатку наступнага тыдня будзе прапанаваны для ўхваленьня міністрам замежных спраў краін Эўразьвязу. Нагадаем, што ўчора прэсавы сакратар прэзыдэнта Ладзіслаў Шпачак заявіў, што Вацлаў Гавэл не плянуе сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, нават калі яму ўдасца атрымаць чэскую візу. Рэзалюцыя магла б спрасьціць рашэньне дылемы, перад якой зараз стаіць Прага – выдаць ці ня выдаць візу Аляксандру Лукашэнку для прыезду на саміт НАТО.

Прэзыдэнтам Беларусі і Ўкраіны ня ўзрадуюцца ў Празе
10:59, 14/11/2002

У НАТО лічаць, што прэзыдэнты Беларусі і Ўкраіны могуць прыехаць на НАТОўскі саміт у Празе, але ім ня варта разьлічваць на сардэчны прыём, паведамляе карэспандэнт РІА "Новости". Высокапастаўлены натаўскі дыплямат, які выступаў у сераду на брыфінгу на ўмове ананімнасьці, падкрэсьліў, што Паўночнаатлянтычны альянс зразумела заявіў аб непажаданасьці бачыць у Празе Аляксандра Лукашэнку, “бо ягоныя дзеяньні не адпавядаюць духу партнёрства з НАТО”. Што тычыцца Леаніда Кучмы, то ў НАТО “ёсьць праблемы даверу” да яго.

Лукашэнка едзе ў Прагу закрываць амбасаду
10:52, 14/11/2002, Марыя Цьвяткова, Уладзімер Врангель, “Gazeta.ru”

Кіраўнік Беларусі, нягледзячы на супраціўленьне чэскіх уладаў, намераваецца прыехаць 21 лістапада ў Прагу на саміт НАТО. Ён патрабуе ад чэхаў тэрміновай выдачы яму ўязной візы. А прадстаўнікі НАТО прапанавалі чэхам не выдаваць Лукашэнку візу, нават калі гэтае рашэньне прывядзе да разрыву дыпляматычных зносінаў.

Прадстаўнікі Ірыны Красоўскай сустрэліся з кіраўніком МУС Навумавым
10:46, 14/11/2002

Сустрэча прадстаўнікоў Ірыны Красоўскай – юрыстаў БХК Гары Паганяйлы і Алега Гулака - зь міністрам унутраных справаў Уладзімерам Навумавым адбылася ўчора ў Менску. Сустрэча праходзіла ў рамках папярэдняй дамоўленасьці паміж Ірынай Красоўскай і кіраўніцтвам МУС аб асабістай размове зь міністрам адносна факту гвалтоўнага зьнікненьня ейнага мужа Анатоля Красоўскага, а таксама Віктара Ганчара, паводле якога распачатая крымінальная справа і вядзецца расьследаваньне пракуратурай г.Менску.

Лукашэнка: меня не согнуть с помощью газового вентиля
10:44, 14/11/2002

Кіраўнік Беларусі лічыць недальнабачнай палітыку, накіраваную на тое, каб “построить или согнуть Лукашенко с помощью газового вентиля”. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у сераду падчас адкрыцьця газапроваду, праведзенага ў горад Лунінец (Берасьцейская вобласьць).

Беларускі лідэр лічыць, што Расеі “нет никакого дела до своих граждан”
10:43, 14/11/2002

Аляксандар Лукашэнка лічыць рашэньне кіраўніцтва Польшчы не пускаць на сваю тэрыторыю расейскіх грамадзян – нараджэнцаў Чачэніі - “политическим”. У інтэрвію журналістам у сераду Лукашэнка паведаміў, што беларускі бок ведаў пра тое, што “еще месяц назад демократическое руководство Польши, в кавычках, отдало команду блокировать на своих границах выходцев из Кавказского региона и не пускать их на территорию Польши”. Лукашэнка абураны тым, што “на вокзалах посадили полторы сотни российских граждан, а посол России и консул молчат, будто бы им нет до этого дела”.

Кіраўнік Беларусі не задаволены дамовай па праблеме Калінінграду
10:38, 14/11/2002

Аляксандру Лукашэнку не падабаюцца дамоўленасьці Расеі і Эўразьвязу па Калінінграду, перадае карэспандэнт РІА "Новости". У размове з журналістамі падчас паездкі ў Лунінец, Лукашэнка заявіў, што, на яго думку, канчатковай дамоўленасьці адносна Калінінградзкай вобласьці няма. Ён лічыць неістотным тое, што віза будзе каштаваць таньней.

Сёньня пачнуцца судовыя слуханьні па справе Віктара Рахманько
10:34, 14/11/2002

Судовыя слуханьні па справе былога начальніка Беларускай чыгункі (БЧ) Віктара Рахманько пачнуцца 14 лістапада ў Вярхоўным судзе рэспублікі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэсавай службе суда, Віктару Рахманько прад’яўлена абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні 15 злачынстваў. Былы кіраўнік БЧ абвінавачваецца, у прыватнасьці, у раскраданьні, а таксама ў атрыманьні хабараў.

Супраць Кучмы распачалі яшчэ адну крымінальную справу
10:33, 14/11/2002

Судзьдзём Кіеўскага Апеляцыйнага суда Юры Васіленкам супраць прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы распачатая яшчэ адна крымінальная справа. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", паведаміў у сераду на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве сам Юры Васіленка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Амаль 800 тысяч беларусаў не працуюць і не атрымоўваюць ніякіх датацыяў
16:03, 14/11/2002, РБК

Згодна папярэдніх ацэнак спэцыялістаў дэпартамэнту па працаўладкаваньню насельніцтва Мінпрацы й сацыяльнай абароны Беларусі, прыкладна 800 тыс. грамадзян афіцыйна нідзе не працуюць, не стаяць на ўліку ў службах занятасьці, не навучаюцца, не атрымоўваюць пэнсіяў, а таксама дапамогі па інваліднасьці і па дагляду за дзіцёнкам. Адной з прычын гэтага зьяўяляецца малы памер дапамогі па беспрацоўю – у сярэднем па краіне яна зараз складае прыкладна 16 тыс. бел. руб. (каля 8 дал.).

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Мы - народ цярплівы
16:02, 14/11/2002, Алесь Хмяльніцкі, RR

Жыхары сталіцы не надалі вялікай увагі "паліўнаму" скандалу між Масквой ды Менскам. Яны паверылі прэзыдэнту, што зімою ў іхных кватэрах будзе цёпла й ўтульна. Разам з тым - на ўсялякі выпадак - многія маюць электрычныя радыятары, якімі думаюць скарыстацца ў выпадку, калі батарэі ацяпленьня стануць халоднымі.

Тэрмін тэрміновай вайсковай службы ня будзе скарочаны
14:33, 14/11/2002

Скарачэньне тэрміну тэрміновай службы ў Беларусі на дадзеным этапе не прадугледжваецца, заявіў на паседжаньні сэсіі “палаты прадстаўнікоў” у чацьвер міністар абароны Леанід Мальцаў.

Арыфметыка для кватэраўладальніка
14:28, 14/11/2002, Яўген Агурцоў, БДГ

Ажыцьцяўляецца тое, пра што так доўга казалі недзяржаўныя СМІ, – павышэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальнае абслугоўваньне й павелічэньне платы за цяпло нашмат абагналі рост заробкаў і пэнсіяў насельніцтва. Некаторыя адзінокія ветэраны працы зараз вымушаныя аддаваць за сваю, дарэчы, прыватызаваную кватэру палову, а то і болей, бюджэту. Працаваў такі дзядок усё сваё жыцьцё на дабрабыт роднай дзяржавы і заслужыў сабе вялікае дабро – кватэру. Але як сёньня за сабой яе ўтрымаць, калі пэнсія – 82 тысячы, а за двухпакаёвыя “харомы” трэба плаціць 40 тысяч, за трохпакаёвыя – усе шэсьцьдзесят? І становяцца былыя ўдарнікі камуністычнай працы, заслужаныя настаўнікі, дактары і чыгуначнікі злоснымі неплатнікамі жыльлёва-камунальных паслуг, а за кватэру трэба плаціць раз у месяц, а есьці хочацца кожны дзень. Старанныя работнікі ЖЭСаў адключаюць у такіх кватэрах сьвятло, вывешваюць сьпісы прозьвішчаў “парушальнікаў”, не выдаюць даведак, пакуль не разьлічышся за жыльлё і г.д.

Вытворчасьць піва ў Беларусі павялічыцца да 2005 году больш чым удвая
14:25, 14/11/2002

Вытворчасьць піва ў Беларусі павялічыцца да 2005 году больш чым удвая – зь цяперашніх 21,8 млн. дэкалітраў да 45,5 млн. дэкалітраў. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", адпаведная праграма разьвіцьця піваваранай галіны Беларусі на 2003-2005 гады ўхваленая ўрадам рэспублікі.

У Гомельскай вобласьці ўводзіцца найстрогі рэжым эканоміі
12:34, 14/11/2002

Спажываньне газу павінна быць зьніжанае на 20 адсоткаў, было сказана на паседжаньні Гомельскага аблвыканкаму, якое адбылося 13 лістапада.

Пастаўкі "Итеры" ў Беларусь складаюць да 30% газавага балянсу рэспублікі
12:32, 14/11/2002, АБН

Пастаўкі МДК "Итера" ў Беларусь складаюць да 30% газавага балянсу рэспублікі. Як паведамляе прэсавая служба “Итеры”, 12 лістапада Аляксандар Лукашэнка прыняў у Менску кіраўніка Міжнароднай групы кампаніяў “Итера” Ігара Макарава. У часе сустрэчы Лукашэнка высока ацаніў вынікі супрацоўніцтва Беларусі з МДК “Итера” у газавай галіне, якое ажыцьцяўляецца з 1997 году. Адзначаліся станоўчыя вынікі дзейнасьці “Итеры” па рэалізацыі прыроднага газу беларускім спажыўцам. У агуле за 5 гадоў працы на газавым рынку рэспублікі “Итера” паставіла ў Беларусь звыш 20 млрд.куб. м “блакітнага паліва”. Кіраўнік Беларусі і кіраўнік МДК “Итера” абмеркавалі пэрспэктывы рэалізацыі сумесных узаемавыгадных праектаў у газавай галіне і іншых сфэрах у 2003г.

Беларусь намерваецца апярэдзіць Расею ў продажы “Славнефти”
12:31, 14/11/2002, «КоммерсантЪ»

Прадстаўнік Мінэканомікі Беларусі заявіў, што да канца сьнежня адбудзецца аўкцыён аб продажу 10,83% акцыяў “Славнефти”. Паводле чыноўніка, “для нас больш выгадна апярэдзіць урад РФ. У супрацьлеглым выпадку мы можам і не атрымаць нармальную суму”.

Беларусь пакуль не зьбіраецца прадаваць 10,86% акцыяў “Славнефти”
10:28, 14/11/2002, РБК

Беларусь пакуль не зьбіраецца прадаваць 10,86% акцыяў НДК “Славнефть”. Пра гэта РБК паведаміла высокапастаўленая крыніца ў Мінэканомікі Беларусі. “Беларусь будзе кіраваць сваім пакетам акцыяў гэтай кампаніі”, - адзначыла крыніца.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: