Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік Беларусі не задаволены дамовай па праблеме Калінінграду 10:38, 14/11/2002
Аляксандру Лукашэнку не падабаюцца дамоўленасьці Расеі і Эўразьвязу па Калінінграду, перадае карэспандэнт РІА "Новости". У размове з журналістамі падчас паездкі ў Лунінец, Лукашэнка заявіў, што, на яго думку, канчатковай дамоўленасьці адносна Калінінградзкай вобласьці няма. Ён лічыць неістотным тое, што віза будзе каштаваць таньней.
“Россияне из Калининграда в Россию через Литву и обратно должны перемещаться беспрепятственно”, - сказаў Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі нагадаў, што ў Калінінградзкай вобласьці жывуць і беларускія грамадзяне, расейскія грамадзяне, якія пражываюць у Калінінградзкай вобласьці, езьдзяць і ў Беларусь. Аляксандар Лукашэнка лічыць недапушчальным, каб грамадзян вазілі ў “опломбированных вагонах”. На яго думку, адзіна прымальным рашэньнем для Расеі можа быць прыняцьце Эўразьвязам усіх патрабаваньняў Расеі, перш за ўсё, безупыннага перасоўваньня грамадзян праз тэрыторыю Літвы. Як мяркуе Лукашэнка, у Расеі сёньня дастаткова рычагоў, каб дабіцца захаваньня агульнапрызнаных правоў чалавека й свабоды перасоўваньня.