Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: меня не согнуть с помощью газового вентиля 10:44, 14/11/2002
Кіраўнік Беларусі лічыць недальнабачнай палітыку, накіраваную на тое, каб “построить или согнуть Лукашенко с помощью газового вентиля”. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у сераду падчас адкрыцьця газапроваду, праведзенага ў горад Лунінец (Берасьцейская вобласьць).
Лукашэнка лічыць важным, што прыродны газ прыйшоў у раёны, пацярпелыя ад Чарнобыльскай катастрофы, якая, як адзначыў беларускі лідэр, не зьяўлялася вынікам дзеяньня беларусаў. Ён паведаміў, што на патрэбы насельніцтва краіны ідзе ўсяго толькі 10% з усяго закупаемага аб’ёму газу. 20% спажывае прамысловасьць, а астатняе – энэргетыка, патлумачыў Лукашэнка. У сувязі з гэтым, паводле ягоных словаў, “если проблема поставок газа в страну станет еще острее, то будут сокращены его поставки в промышленности, энергетике, но население будет всегда стопроцентно обеспечиваться этим видом энергоресурсов”. Нагадваючы пра тое, што недаплата насельніцтвам за спажыты газ кампэнсуецца за кошт прадпрыемстваў і бюджэту, Лукашэнка запатрабаваў ад людзей жорсткай эканоміі энэргарэсурсаў.