Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзыдэнтам Беларусі і Ўкраіны ня ўзрадуюцца ў Празе
10:59, 14/11/2002

У НАТО лічаць, што прэзыдэнты Беларусі і Ўкраіны могуць прыехаць на НАТОўскі саміт у Празе, але ім ня варта разьлічваць на сардэчны прыём, паведамляе карэспандэнт РІА "Новости". Высокапастаўлены натаўскі дыплямат, які выступаў у сераду на брыфінгу на ўмове ананімнасьці, падкрэсьліў, што Паўночнаатлянтычны альянс зразумела заявіў аб непажаданасьці бачыць у Празе Аляксандра Лукашэнку, “бо ягоныя дзеяньні не адпавядаюць духу партнёрства з НАТО”. Што тычыцца Леаніда Кучмы, то ў НАТО “ёсьць праблемы даверу” да яго.

У той самы час у НАТО няма ніякіх законных падставаў адмовіць абодвум прэзыдэнтам у магчымасьці прыехаць на саміт, бо іх краіны зьяўляюцца паўнапраўнымі членамі Рады Эўраатлянтычнага партнёрства (РЭАП) і праграмы “Партнёрства дзеля міра”. Кожная дзяржава мае права вызначаць узровень свайго прадстаўніцтва на форумах гэтых арганізацыяў, якія пройдуць у рамках праскага саміту.
Кучма ўжо меў размову на гэтую тэму ў пятніцу па тэлефоне з генэральным сакратаром НАТО Джорджам Робертсанам. Дадзеных пра такі кантакт Лукашэнкі з Брусэлем пакуль няма.
Іншы ананімны натаўскі чыноўнік, прагназуючы магчымы сцэнар, ня выключыў, што кіраўнікі краін НАТО могуць пакінуць залю паседжаньняў пры зьяўленьні Лукашэнкі й Кучмы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: