Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік ЦВК: выбарчыя кампаніі могуць фінансавацца толькі зь бюджэту 12:36, 14/11/2002
Найбольш верагоднай датай будучых выбараў у мясцовыя Саветы зьяўляецца 2 сакавіка 2003 году. Пра гэта паведаміла 13 лістапада старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выступаючы ў Менску на паседжаньні Рады Беларускай канфэдэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Ярмошына таксама заявіла, што к канцу лістапада Аляксандар Лукашэнка павінен падпісаць указ аб прызначэньні выбараў.
Старшыня Цэнтрвыбаркаму адзначыла, што выбары ў мясцовыя Саветы – самая дарагая з усіх выбарчых кампаніяў. Тлумачыцца гэта вялікай колькасьцю выбарчых камісіяў (іх павінна быць створана каля 8.000) і колькасьцю дэпутацкіх мандатаў (каля 25.000). Зь дзяржаўнага бюджэту на правядзеньне будучых выбараў выдзяляецца 10,5 млрд. руб., што складае , паводле Ярмошынай, усяго 59 адсоткаў ад поўнай патрэбы ў фінансаваньні выбарчай кампаніі. Нягледзячы на гэта, Ярмошына ня лічыць за патрэбнае перайсьці на сыстэму частковага фінансаваньня выбарчай кампаніі з пазабюджэтных крыніц. Беларускае выбарчае заканадаўства дазваляе ствараць “пазабюджэтныя выбарчыя фонды”, аднак сродкі з гэтых фондаў будуць разьмяркоўвацца паміж усімі кандыдатамі, таму “ніводная партыя грошай даваць не пажадае”. А індывідуальныя выбарчыя фонды ствараць можна, хаця такі прынцып фінансаваньня робіць кожную выбарчую кампанію “больш цікавай і больш багатай”. Ярмошына мяркуе, што Беларусь “яшчэ дастаткова бедная” і ня кожны кандытат самастойна зможа знайсьці сродкі на свае выбары. Кожны кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў атрымае права на адзін выступ у тэле- і радыёэтыры, але ня здолее апублікаваць сваю перадвыбарчую праграму ў мясцовай прэсе. Асноўны ўхіл у перадвыбарчай агітацыі, паводле Ярмошынай, варта рабіць на непасрэдныя сустрэчы з выбаршчыкамі, бо “гэта самы эфэктоўны мэтад і гэта прызналі расейскія палітолягі”.