Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чэхія не зьбіраецца ўпускаць Лукашэнку 13:24, 14/11/2002
Аляксандар Лукашэнка, хутчэй за ўсё, ня будзе прымаць удзел у праскім саміце НАТО, бо чэскія ўлады ня выдадуць яму ўязную візу. Пра гэта заявіў у прамым этэры Чэскага радыё кіраўнік МЗС Чэхіі Кірыл Свобада.
“Найбольш верагодна, што віза ня будзе выдадзена. Канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае, аднак мы схіляемся менавіта да гэтага”, - сказаў кіраўнік чэскай дыпляматыі. Як перадае «Газеты.Ru», камэнтуючы пагрозы беларускага лідэра адкрыць межы і напоўніць Эўропу наркотыкамі і нелегальнымі эмігрантамі, Кірыл Свобада адзначыў: “Гэта тыповая рэакцыя людзей кшталту Лукашэнкі. Сваімі выказваньнямі ён толькі пацьвердзіў, што нашае рашэньне правільнае”. Разам з тым, міністар падкрэсьліў, што любы іншы прадстаўнік Беларусі візу атрымае без праблем. “Размова ідзе аб санкцыях адносна Беларусі. Гэта сымбалічны крок, і ў нас ёсьць для гэтага сур’ёзныя падставы”, - сказаў Свобада.