Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вытворчасьць піва ў Беларусі павялічыцца да 2005 году больш чым удвая
14:25, 14/11/2002

Вытворчасьць піва ў Беларусі павялічыцца да 2005 году больш чым удвая – зь цяперашніх 21,8 млн. дэкалітраў да 45,5 млн. дэкалітраў. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", адпаведная праграма разьвіцьця піваваранай галіны Беларусі на 2003-2005 гады ўхваленая ўрадам рэспублікі.

Мэта праграмы – максымальна задаволіць “піўныя” патрэбы насельніцтва, дасягнуць аптымізацыі сыравінных зонаў па вырошчваньні піваваранага ячменю і скарачэньня імпарту піва.
Згодна дакумэнту, у 2003 годзе плянуецца павялічыць аб’ём нарыхтоўкі перапрацоўчымі прадпрыемствамі піваваранага ячменю да 134 тыс. тон, у 2004 – амаль да 150 тыс., у 2005 годзе - да 179 тыс. тон.
За 3 гады плянуецца таксама правесьці рэканструкцыю і тэхнічнае пераабсталяваньне вытворчасьцяў і павялічыць вытворчыя магутнасьці ў паўтара разы - з 33,3 млн. дал у 2002 годзе да 57,7 млн. дал да 2006 году.
Адна з галоўных задач праграмы – павысіць канкурэнтаздольнасьць беларускага піва і павялічыць аб’ём экспарту ў 2005 годзе да 11 млн. дал.
У мэтах аптымізацыі вытворчасьці з праграмы развіцьця піваваранай галіны выключаныя заводы, дзе далейшая вытворчасьць піва прызнаная беспэрспэктыўнай.
У прыватнасьці, вырашана перапрафіляваць КУВ “Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў” на выпуск пладовых він, а на ОАТ “Пінскі завод кансэрваў” наладзіць вытворчасьць слабаалькагольных напояў.
Увогуле, на сёньня вытворчасьцю піва займаюцца 30 суб’ектаў гаспадараньня, зь якіх 17 – спэцыялізаваныя прадпрыемствы і 13 - міні-піўзаводы.
Па падліках спэцыялістаў, на рэалізацыю праграмы разьвіцьця півавараннай галіны патрабуецца 124,1 млн. даляраў. Зь іх 75,2 млн. павінны скласьці замежныя інвэстыцыі, 44,5 млн. – банкаўскія крэдыты, 4,2 млн. – сродкі абласных бюджэтаў і 0,23 млн. – уласныя сродкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: