Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тэрмін тэрміновай вайсковай службы ня будзе скарочаны
14:33, 14/11/2002

Скарачэньне тэрміну тэрміновай службы ў Беларусі на дадзеным этапе не прадугледжваецца, заявіў на паседжаньні сэсіі “палаты прадстаўнікоў” у чацьвер міністар абароны Леанід Мальцаў.

Як перадае карэспандэнт “Медиафакта”, кіраўнік ваеннага ведамства краіны падаў “дэпутатам” законапрект аб унясеньні зьменаў у закон “Аб Усеагульным вайсковым абавязку і вайсковай службе”, які быў прыняты “парлямэнтарамі” ў першым чытаньні.
Паводле Мальцава, першапачаткова плянавалася скараціць тэрмін службы да аднаго году, для маладых людзей з вышэйшай адукацыяй, якія не прайшлі вайсковую катэдру – да 9 месяцаў, з вайсковай катэдрай – да 6 месяцаў. Аднак, як адзначыў міністар, пасьля прапрацоўкі законапраекту з іншымі ведамствамі высьвятлілася, што “становішча не дазваляе зьнізіць тэрмін вайсковай службы ў памежных і ўнутраных войсках”. “Таму мы прыйшлі да думкі аб неабходнасьці пакуль пакінуць сёньняшнія тэрміны службы”, - сказаў Мальцаў.
Між тым, паводле ягоных словаў, “канцэпцыя і плян будаўніцтва Ўзброеных сілаў не сканчваюцца сёньняшнім днём”. “Тэрмін завяршэньня рэалізацыі праграмы рэфармаваньня войска датуецца 2006 годам. І я ўпэўнены, што гэтая праблема (скарачэньне тэрміну службы – “МФ”) будзе вырашаная”, - заявіў Мальцаў.
Кіраўнік ваеннага ведамства паведаміў, што новая рэдакцыя закону плянуе выключэньне панятку “ўсеагульны” вайсковы абавязак, бо асобныя грамадзяне краіны не выконваюць вайсковы абавязак, у прыватнасьці, па стану здароўя ці вызваленыя ад яго.
Паводле інфармацыі Мальцава, зьмены ў закон прадугледжваюць устанаўленьне “службы ў рэзэрве”, стварэньне “стройнай сыстэмы абавязковай і добраахвотнай падрыхтоўкі грамадзян да вайсковай службы, а таксама выключэньне шэрагу супярэчнасьцяў у нарматыўна-прававых актах”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: