|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Мы - народ цярплівы 16:02, 14/11/2002, Алесь Хмяльніцкі, RR Пасьля пачатку выстаўленьня вядомых "паліўных" прэтэнзій Менскам Маскве ды наступнага ўлагоджаньня канфлікту мінуў тыдзень. Ці заўважылі менчукі якія-небудзь зьмены ў тэмпературы ў сябе дома ці на працы пасьля аб`яўленьня рэжыму надзвычайнай эканоміі? Гэтае пытаньне я задаваў мінакам на вуліцах сталіцы. Мужчына: - Нет, не изменилась температура у нас. Я живу в Серебрянке - у нас нормально. Іншы суразмоўца: - Пока нет. Суразмоўца: - Нет, пока не чувствуем. У нас на Уручье-6 нормально. Цікаўлюся, якая тэмпература на працоўных месцах? Суразмоўца: - На предприятии слабо топят - как обычно и топили. Это не касается - есть газ - нет газа. Они держат температуру градусов, наверное, 14-16. Где механизмы и станки - там теплее: тепло от них. У нас работа поспокойнее - поэтому прохладнее, но в принципе - нормально. Суразмоўца: - На рабочем месте нормально, потому что у нас приборы - надо чтобы температурный режим был. Працаўнік: - Вы знаете - терпимо. Все так более-менее. Потому что нужно понимать, что с горючим у нас трудноватенько. Но, уходя с работы, мы горячей водой умывались, да, из крана холодная и горячая, ну как дома. Наступны суразмоўнік, верагодна, належыць да кіроўнага пэрсаналу - ён выклаў свае думкі з пункту гледжаньня кіраўніцтва прадпрыемства. Суразмоўца: - Постановление Совмина мы получили. Там в основном, внимание уделяется вопросам энергосбережения, но больше - заостряются вопросы платежей. У нас на заводе платят за энергоносители, но мы проводим мероприятия по энергосбережению, котельную переделываем на соседнем заводе. Людзі разумеюць, што на працоўным месцы ня можа быць гэтак цёпла, як дома, і на працы не надаюць тэмпературнаму рэжыму вялікай увагі. Мужчына: - На работе холоднее, чем дома. Дома температура устраивает. Но на работе сложно сделать лучше - там промышленное здание, и чтобы сделать лучше, видимо, нужно переделывать все здание. Да и, наверное, там не предусмотрено, чтобы тепло было. Зразумела, за апошнія гады беларусы прызвычаіліся жыць ня столькі спадзеючыся на запэўненьні, якія гучаць з трыбун ды экранаў тэлевізараў, але й на ўласны розум. А ён падказвае: калі кажуць, што ўзімку ў кватэрах будзе цёпла, то рыхтуй абагравальныя прылады. Частка з сустрэтых на вуліцах людзей іх мае, частка, ўсё ж, верыць запэўненьням. - Мы надеемся, что будет все нормально. Ну, все-таки по телевизору говорят, значит, будет все нормально. - Не знаю, президент, наверное, примет решение какое-нибудь. А вось адказы іншых суразмоўцаў на пытаньне, ці маюць яны дома - на ўсялякі выпадак - абагравальныя прылады: - Нету, детки маленькие есть, внуки. Придется покупать. Вообще, у дочки есть радиатор. Придется подключать, тогда за свет больше, соответственно, платить придется. - Есть, конечно, когда между отоплением идет холодное время, тогда радиатор иногда включаем. У меня небольшой - хватает. Но это очень мало. Буквально, неделю. Я спытаў, урэшце, ці зьвярнулі людзі ўвагу на палымяную прамову кіраўніка краіны пра пераход на рэжым надзвычайнай эканоміі паліўных рэсурсаў ды адсутнасьці запазыкаў перад Расеяй у аплаце за газ. Вось найбольш тыповы й ня менш палымяны адказ. Мужчына сталага веку: - Да, это я известие слышал. Ну, очень правильно поступил Лукашенко, очень правильно: чтобы не садились на нас верхом, понимаете? Народ наш такой терпеливый-терпеливый. Но они должны знать, что народ терпеливый до конца - до времени. Но терпение лопает, бывает. И Лукашенко молодец в этом. Беларусаў чарговы раз супакоілі, што грошы на аплату атрыманага з Расеі газу знайшліся. Да таго ж, адліга, якая прыйшла гэтымі днямі, дазволіць скараціць спажываньне паліва цеплаэлектрастанцыямі. Якая ні ёсьць - эканомія. Галоўнае - у выпадку ўзьнікненьня чарговага "паліўнага" непаразуменьня - дакладна патлумачыць народу з трыбунаў, хто ў гэтым вінаваты, й чаго варта чакаць. А таксама чарговы раз нагадаць пра вялікія сусьветныя кошты на энэргарэсурсы й танныя камунальныя паслугі. Гаворку пра памеры нашага заробку ў гэтым кантэксце весьці не прынята.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|