Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Сэнатар МакКейн: Сябра нашага ворага – наш вораг
16:07, 15/11/2002

“Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ня можа доўга існаваць у сьвеце, дзе ЗША і Расея зьяўляюцца стратэгічнымі партнёрамі”, - заявіў 14 лістапада на міжнароднай канфэрэнцыі “Вось зла: Беларусь – прапушчанае зьвяно” амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон МакКейн. “Кіраваньне Лукашэнкі зьяўляецца абразай каштоўнасьцяў, якія атрымалі перамогу амаль па ўсім эўрапейскім кантыненьце пасьля краху Савецкага Зьвязу. Яго рэжым будзе пагрозай для Амэрыкі і Эўропы столькі, колькі спатрэбіцца часу цывілізаванаму сьвету на вырашэньне дадзенай праблемы”, - сказаў сэнатар. Чытайце тэкст выступу Джона МакКейна.

 ПАЛIТЫКА 

Улады Чэхіі адмовілі Лукашэнку ў візе
15:24, 15/11/2002

Улады Чэхіі прынялі рашэньне не выдаваць уязную візу Аляксандру Лукашэнку для ўдзелу ў саміце НАТО ў Празе. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", паведаміў у пятніцу віцэ-прэм’ер, кіраўнік чэскага МЗС Цырыл Свобада, выступаючы на экстранай прэсавай канфэрэнцыі. Ён адзначыў, што такое рашэньне Прага прыняла пасьля доўгіх кансультацыяў з партнёрамі па НАТО. Паводле міністра, гэтыя “кансультацыі зацягнуліся” ў сувязі з тым, што Прага доўга ўзважвала наступствы прыняцьця такога рашэньня.

Эўразьвяз намерваецца аб’явіць Лукашэнку пэрсонай нон грата
13:58, 15/11/2002, КоммерсантЪ

Інфармацыяй пра тое, што кіраўнік Беларусі можа пазбавіцца права на наведваньне краін-членаў Эўразьвязу, падзяліліся з прадстаўнікамі СМІ супрацоўнікі эўрапейскіх замежнапалітычных арганізацыяў у Брусэлі, што пажадалі застацца невядомымі. Паводле дадзеных дыпляматычных крыніц “крымінальная справа” Аляксандра Лукашэнкі будзе разглядацца на сумесным паседжаньні міністраў замежных справаў ЭЗ, якое адбудзецца ў бельгійскай сталіцы 18-19 лістапада, перадае агенцтва France Presse. Калі такое рашэньне будзе прынятае, забарона на ўезд у краіны Эўразьвязу закране ня толькі кіраўніка Беларусі, але і ўсіх беларускіх міністраў і іх намесьнікаў.

Сярод арганізатараў акцыі 17 лістапада няма згоды
12:28, 15/11/2002

Менскія ўлады нечакана зьмянілі сваё рашэньне і дазволілі апазыцыі правесьці 17 лістапада вулічную акцыю “За незалежнасьць”. Аднак сярод арганізатараў акцыі няма згоды ў справе маршруту шэсьця. Маладыя апазыцыянэры заяўляюць, што ўсё роўна павядуць калёну да Опэрнага тэатру.

Чэхія выдасьць Кучме візу ў самы кароткі тэрмін
12:25, 15/11/2002

Візу прэзыдэнту Ўкраіны Леаніду Кучме для паездкі ў Чэхію могуць выдаць у найкароткі тэрмін. Пра гэта, як паведамляе РІА "Новости", гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу заяве амбасады Чэхіі ў Кіеве.

“НТВ-плюс” судзіцца зь Беларускай тэлевізіяй
12:24, 15/11/2002, КоммерсантЪ

15 лістапада расейская тэлекампанія “НТВ-плюс” зьвярнулася ў Гаспадарчы суд Менску з зыскам да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у сувязі з грубым парушэньнем НДТРК аўтарскіх і сумежных правоў ЗАТ “НТВ-Плюс”.

Беларускі МЗС ідзе на шантаж
11:33, 15/11/2002

Дамоўленасьці паміж Беларусяй і АБСЭ могуць “істотна зьмяняцца” праз рашэньне Рады НАТО аб непажаданасьці ўдзелу беларускай дэлегацыі ў саміце Рады Эўраатлянтычнага партнёрства (РЭАП). Пра гэта, як паведамляе “Медиафакт”, на прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер у Менску заявіў міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў.

Канцылярыя Вацлава Гавэла адвяргае абвінавачваньні афіцыйнага Менску
11:31, 15/11/2002

Канцылярыя прэзыдэнта Чэхіі катэгарычна абвергла абвінавачваньні Менску ў тым, што Вацлаў Гавэл, нібыта, асабіста загадаў не выдаваць уязную візу Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта ў чацьвер у інтэрвію РІА "Новости" заявіў прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Ладзіслаў Шпачак.

Ехаць трэба туды, дзе чакаюць
11:30, 15/11/2002, Натальля Судлянкова, «БДГ»

Беларусь не пасьпела разабрацца ў адносінах зь найблізкім сюзьнікам з-за паставак газу, як апынулася ў цэнтры міжнароднага скандалу. Аляксандра Лукашэнку не жадаюць бачыць на саміце НАТО і пасежданьні Рады Эўраатлянтычнага партнёрства (РЭАП), якія будуць праходзіць у Празе 20-21 лістапада. А таму да гэтага часу яму не ўдаецца атрымаць чэскую візу, што выклікае ў яго натуральную злосьць і правакуе на антызаходнюю рыторыку. Пра тое, як сытуацыя зь візытам беларускай дэлегацыі бачыцца ў Празе, наш карэспандэнт размаўляе з Аляксандрам Вандрам – прадстаўніком чэскага ўраду, адказным за падрыхтоўку саміту НАТО.

Статкевіч прапануе выдаць чэскую візу для Лукашэнкі
11:27, 15/11/2002

Учора ў Варшаве пачалося паседжаньне Рады Партыі эўрапейскіх сацыялістаў. У паседжаньні бяруць удзел шэраг прэм’ер-міністраў, парлямэнтараў і лідэраў сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных і рабочых партыяў краінаў Эўропы. Сярод дэлегатаў форуму і беларускія сацыял-дэмакраты – старшыня Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянціна Палевікова і лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч. Лідэр БСДП НГ Статкевіч заклікаў эўрапейцаў дазволіць Лукашэнку прыехаць у Прагу на саміт НАТО.

Хвастоў лічыць, што без Беларусі “калінінградзкае пытаньне” ня вырашыць
11:25, 15/11/2002

Пытаньне перасоўваньня грамадзян Расеі з Калінінградзкай вобласьці на матэрыковую частку Расеі “ня вырашанае адэкватным чынам”. Такі пункт погляду, як паведамляе “Медиафакт”, адказваючы на пытаньні журналістаў, у чацьвер у Менску выказаў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Міхаіл Хвастоў. Хвастоў перакананы, што праблема ня можа быць вырашаная без удзелу Беларусі, “бо Беларусь зьяўляецца важным транзытным складнікам”. Акрамя таго, міністар мяркуе, што Расея, перш чым заключыць дамову аб рэадмісіі (вяртаньне нелегальных мігрантаў – “МФ”) з Эўразьвязам, павінна заключыць яго зь Беларусяй.

Федэрацыю прафсаюзаў чакае рэвізія МАП
11:24, 15/11/2002

У Менск з трохдзённым візытам прыбыў прадстаўнік маскоўскага бюро Міжнароднай арганізацыі працы Стэн Тофт Пэтэрсан. Візыт праходзіць у рамках праекту МАП па абароне правоў працоўных, разьвіцьцю дэмакратыі і эканамічных рэформаў, які рэалізоўваецца ў Беларусі зь лютага гэтага году, перадае БелаПАН. Пэтэрсан сустрэнецца з прадстаўнікамі розных прафсаюзных аб’яднаньняў рэспублікі, у тым ліку 15 лістапада – з старшынём Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Леанідам Козікам.

Вось зла: Беларусь – прапушчанае зьвяно
11:11, 15/11/2002

Канфэрэнцыя “Вось зла: прапушчанае зьвяно” пачалася ўчора ў Вашынгтоне. Канфэрэнцыю адкрыў Сэм Гэйдэнсан, былы амэрыканскі кангрэсмэн, аўтар шматлікіх законапраектаў па Беларусі. Кангрэсмэн ад партыі рэспубліканцаў, сустаршыня Гэльсынскай камісіі ЗША Крыстафэр Сьміт выступіў перад дэлегатамі канфэрэнцыі з прамовай аб складанай сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі. З заключным дакладам выступіў вядомы амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон МакКейн. Перад удзельнікамі канфэрэнцыі таксама выступілі амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак, былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік, міжнародны каардынатар “Хартыі’97” Андрэй Саньнікаў, дырэктар радыё “Свабода” Том Дайн і іншыя.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Лукашэнка: Бережливость и экономия должны стать всенародным делом
13:56, 15/11/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

На “Аквабэле” заштарміла
13:55, 15/11/2002, «Вечерний Минск»

У прынцыпе, ні для каго не было сакрэтам, што менскі выставачны цэнтар “Аквабэл” рыхтуецца да закрыцьця і пераезду ў кастрычніку (“Вечерний Минск” пісаў пра гэта яшчэ вясной). Ведалі пра гэта і прадпрымальнікі, якія арэндавалі там плошчы. Так чаму ж паведамленьне адміністрацыі пра тое, шо ім належыць спыніць працу з 6 лістапада, выклікала такую буру эмоцыяў?

“Сибнефть” лічыць, што беларуская доля “Славнефти” не каштуе 200 млн.даляраў
11:20, 15/11/2002

Папярэднія разьлікі паказваюць, што кошт “беларускага” пакету акцыяў АТ НДК “Славнефть” у 200 млн. даляраў зьяўляецца завышаным. Так, паводле паведамленьня ІА "Росбалт", пракамэнтаваў паведамленьні аб намеры Беларусі прадаць сваю долю ў расейска-беларускай кампаніі прэсавы сакратар кампаніі “Сибнефть” Аляксей Фірсаў.

Дэлегацыя ААТ “Сургутнефтегаз” у бліжэйшы час наведае Беларусь
11:18, 15/11/2002, РБК

Дэлегацыя ААТ “Сургутнефтегаз” на чале з генэральным дырэктарам Уладзімерам Багданавым у бліжэйшыя два дні наведае Беларусь для перамоваў з кіраўніцтвам рэспублікі аб прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў. Як паведаміла РБК крыніца, блізкая да працэсу перамоваў, схема прыватызацыі нафтахімічных беларускіх прадпрыемстваў практычна цалкам падрыхтаваная, аднак ёсьць неабходнасьць у абмеркаваньні некаторых тэхнічных дэталяў. Падчас візыту дэлегцыі “Сургутнефтегаза” ў Беларусь адбудзецца сустрэча У.Багданава і прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Беларуская пракуратура “прыціснула” маскоўскае ААТ “Юнион Импекс”
11:17, 15/11/2002

Крымінальную справу адносна службовых асобаў маскоўскага ААТ “Юнион Импекс” распачала пракуратура Гарадзенскай вобласьці, паведамляе газэта Советская Белоруссия. Паводле матэрыялаў сьледзтва, расейскія прадпрымальнікі ў 2001 годзе без рэгістрацыі прадстаўніцтва ў якасьці падаткаплатнікаў ажыцьцяўлялі фінансава-гаспадарчую дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі. Прасьцей кажучы, выраблялі і рэалізоўвалі абутак. Як паведамілі ў прэсавым цэнтры Камітэту дзяржаўнага кантролю, у выніку даход бізнэсоўцаў склаў больш за 22 мільёны рублёў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: