Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вось зла: Беларусь – прапушчанае зьвяно
11:11, 15/11/2002

Канфэрэнцыя “Вось зла: прапушчанае зьвяно” пачалася ўчора ў Вашынгтоне. Канфэрэнцыю адкрыў Сэм Гэйдэнсан, былы амэрыканскі кангрэсмэн, аўтар шматлікіх законапраектаў па Беларусі. Кангрэсмэн ад партыі рэспубліканцаў, сустаршыня Гэльсынскай камісіі ЗША Крыстафэр Сьміт выступіў перад дэлегатамі канфэрэнцыі з прамовай аб складанай сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі. З заключным дакладам выступіў вядомы амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон МакКейн. Перад удзельнікамі канфэрэнцыі таксама выступілі амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак, былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік, міжнародны каардынатар “Хартыі’97” Андрэй Саньнікаў, дырэктар радыё “Свабода” Том Дайн і іншыя.

Галоўны момант выступу былога кангрэсмэну Сэма Гейдэнсана пры адкрыцьці канфэрэнцыі – яго памяць пра Беларусь. Сэм Гэйдэнсан не адзін раз распавядаў пра тое, як ягоную сям’ю ўратавалі беларускія людзі – гэта для яго засталося назаўсёды самым значным прыкладам сьмеласьці. Чаму ж гэтая сьмеласьць і мужнасьць людзей не рэалізуецца ў сёньняшняй Беларусі? Ягоны адказ: таму што гэтыя людзі паасобку.
Амбасадар ЗША Майкл Козак, паводле паведамленьня Радыё Свабода, сказаў, што галоўная праблема ў Беларусі, на яго думку, палягае ў выбары, які быў зроблены ў замежнай палітыцы яшчэ сем гадоў таму і прывёў да ізаляцыі. Козак казаў, што будучыня для паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі для беларускіх уладаў адкрытая, кожны пазытыўны крок наперад будзе ўспрыняты пазытыўна.
Але Ганс-Георг Вік, былы кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі, не зусім пагадзіўся з гэтым падыходам. Ён сказаў, што можа скласьціся сытуацыя, калі ня будзе пазытыўных крокаў з боку беларускага кіраўніцтва, і тады атрымаецца, што партнёрам на захадзе няма чаго рабіць. Ягоная прапанова – пакінуць мандат місіі бязь зьменаў, не адступаць, не зьмяняць мандат і настойваць на ягоным выкананьні. І яшчэ адзін важны момант, які быў дастатакова эмацыяна ўспрыняты ў залі: ён заклікаў дапамагаць ахвярам, каб улады і людзі ў Беларусі бачылі, што ахвяры не забытыя, што гэта важна, і ў гэтым ня толькі гуманітарны сэнс дапамогі, але і палітычны.
Дырэктар радыё “Свабода” Том Дайн пачаў свой выступ з таго, што пацікавіўся, колькі палітычных вязьняў у Беларусі, і адказаў прысутным: “10 мільёнаў мінус 1”. А пасьля ўдакладніў: тыя людзі, якія прыехалі зь Беларусі для ўдзелу ў гэтай канфэрэнцыі – Ірына Красоўская, Андрэй Саньнікаў, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Павал Шарамет – гэтыя людзі сьведчаць пра тое, што ўсё ж такі свабодных людзей, якія выбіраюць свабоду, у Беларусі болей.
Адбыўся прагляд фрагмэнту фільма Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне”. Зь вельмі эмацыйным аповедам выступіла жонка зьніклага беларускага бізнэсоўца Ірына Красоўская.
Андрэй Саньнікаў у сваім выступе зьвярнуў увагу на апошні візыт генэральнага сакратара АБСЭ Яна Кубіша, які не знайшоў часу, каб сустрэцца з апазыцыяй падчас свайго візыту. І літаральна праз некалькі дзён КДБ затрымаў Анатоля Лябедзьку. На думку каардынатара “Хартыі’97”, гэта адбылося таму, што беларускія ўлады такім чынам “расшыфравалі” зьмест яго візыту.
Прапануем Вашай увазе тэкст выступу кангрэсмэна Крыстфера Сьміта цалкам. Выступ сэнатара Джона МакКейна зьявіцца на нашым сайце пазьней.
Крыстафер Сьміт:
--Па-першае, я б хацеў падзякаваць Новай Атлянтычнай Ініцыятыве, а таксама многім іншым спонсарам за арганізацыю гэтай важнай канфэрэнцыі, якая закліканая разгледзіць сытуацыю ў Беларусі і магчымасьці яе зьмяненьня.
У параўнаньні з астатнімі эўрапейскімі краінамі, палажэньне з правамі чалавека й дэмакратыяй у Беларусі сапраўды жахае. Яна больш падобна на сытуацыю ў некаторых сярэднеазыяцкіх дзяржавах. Беларускі дыктатар Аляксандар Лукашэнка – апошні дырэктар Эўропы – не спыняе зьневажаць абавязацельствы, узятыя на сябе Беларусяй перад АБСЭ прыкладна дзесяць гадоў таму, калі яна ўпершыню стала сябрам гэтай арганізацыі. Беларусь вылучаецца зь ліку астатніх экс-савецкіх рэспублік хаця б тым, што ў раньні пэрыяд незалежнасьці гэтай краіне ўдалося дасягнуць пэўнага прагрэсу ў разьвіцьці, які, зрэшты спыніўся з прыходам да ўлады ў 1994 г. Аляксандра Лукашэнкі.
Я мяркую, усе мы знаёмыя са сьпісам парушэньняў правоў чалавека, дапушчаных рэжымам Лукашэнкі цягам апошніх васьмі гадоў. Многія з нас, разам з сябрамі Гэльсынскай Камісіі, неаднаразова выступалі супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі і заклікалі адпавядаць патрабаваньням АБСЭ. Тым не менш, за апошнія колькі месяцаў, мы сталі сьведкамі прыняцьця рэпрэсіўнага закону аб вераспавяданьнях, які забараняе правядзеньне рэлігійных мерапрыемстваў незарэгістраванымі супольнасьцямі, а таксама рэлігійных сходаў у прыватных кватэрах; разбурэньне новага храма; абвінаваўчыя прысуды незалежным журналістам і іх перасьлед; зьбіцьцё палітычных апанентаў, прадстаўнікоў СМІ і няўрадавых арганізацыяў – адным словам, усіх, хто, адстойваючы дэмакратыю, апынуўся на шляху беларускага дыктатара. (На мінулым тыдні, як вы ведаеце, прысутны тут Анатоль Лябедзька быў затрыманы і дапытаны беларускім КДБ пасьля таго, як ён пакінуў будынак амбасады ЗША, дзе ён мусіў забраць запрашэньне на гэтую канфэрэнцыю). Больш за тое, мы не назіралі прагрэсу ў расьсьледаваньні зьнікненьняў палітычных апанентаў – магчыма гэта зусім невыпадкова, бо існуюць важкія доказы датычнасьці рэжыму да іх забойства. Акрамя таго, ёсьць сьведчаньні таго, што Беларусь пастаўляла вайсковае абсталяваньне і ўзбраеньне Іраку насуперак санкцыям ААН.
Нядаўняя высылка зь Беларусі місіі АБСЭ яшчэ больш ізалявала Беларусь ад міжнароднай супольнасьці. Цяпер АБСЭ спрабуе зразумець, якім чынам варта вырашаць гэтую праблему ў сьвятле візыту ў Менск генэральнага сакратара АБСЭ, які атрымаў запэўніваньні аб добрых намерах. Усё, што нам зараз патрэбна, гэта канкрэтны прагрэс Беларусі адносна супрацоўніцтва з АБСЭ, а не дадатковыя абяцаньні, якія мы атрымалі ў вялікай колькасьці за апошнія гады і якія ніколі не цягнулі за сабой аніякіх дзеяньняў.
У якасьці кіраўніка дэлегацыі ЗША пры Сталай асамблеі АБСЭ падчас нашых сустрэч за апошнія некалькі гадоў я неаднаразова сутыкаўся з пытаньнем аб статусе прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, чыя легітымнасьць знаходзілася пад вялікім пытаньнем. Я і мае калегі па Гэльсынскай камісіі ў лісьце да прэзыдэнта АБСЭ ПА Бруса Джорджа прапанавалі шлях выхаду з крызысу для Беларусі. Мелася на ўвазе ня проста сяброўства Нацыянальнай асамблеі ў ПА, але, што больш важна, спыненьне самаізаляцыі дзяржавы.
Наш плян прапаноўваў беларускім уладам прыняць канкрэныя меры па выкананьні чатырох крытэраў для правядзеньня дэмакратычных выбараў, прызначаных тройкай АБСЭ ў красавіку 2000 г. Гэтыя даўно вядомыя крытэрыі ўключалі ў сябе зьняцьце атмасфэры страху ў грамадзтве, забесьпячэньне допуску да СМІ ўсім кандыдатам, захаваньне права на свабоду сходаў, празрыстасьць і справядлівасьць працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў, а таксама функцыянаваньня выбарчых камісіяў. Значным крокам у дадзеным накірунку з боку Нацыянальнага сходу зьяўлялася ўпарадкаваньне выбарчага заканадаўства ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі, што садзейнічала б працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі.
Наступным крокам зьявілася б стварэньне камісіі, адказнай за нерасьсьледаваныя да гэтага часу выпадкі зьнікненьня палітычных апанетаў Лукашэнкі ў 1999-2000 г. Я прызнаю і ўхваляю нядаўнія спробы Нацыянальнага сходу зьвярнуцца з адпаведным запытам да высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў Беларусі, а таксама асуджаю нежаданьне супрацоўнічаць з боку выканаўчай улады, што робіць немагчымым высьвятленьне праўды.
Як многія з вас ведаюць, у пачатку гэтага году я прапанаваў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, мэтай якога было аказаньне падтрымкі змагарам за дэмакратыю й правы чалавека ў Беларусі. Акрамя іншага, гэты біль дазваляе павялічыць падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў, правесьці свабодныя й справядлівыя парлямэнцкія выбары, прыняць санкцыі адносна рэжыму Лукашэнкі, уключна з адмовай ва ўезьдзе ў ЗША высокапастаўленым чыноўнікам Беларусі і забарона стратэгічнага экспарту ў Беларусь. Я ганаруся тым, што зьяўляюся ініцыятарам гэтага біля і спадзяюся на яго хуткае прыняцьце 108-ым Кангрэсам.
Беларускі народ, які сур’ёзна пацярпеў у мінулым стагодзьдзі ад савецкай улады, уварваньня нацыстаў і Чарнобылю, заслугоўвае лепшай долі, чым жалезнае кіраваньне Аляксандра Лукашэнкі. Разам мы павінны дапамагчы адрадзіць дэмакратыю ў Беларусі і забясьпечыць захаваньне правоў чалавека, як неад’емную частку беларускай рэчаіснасьці. Беларускі народ заслугоўвае нашай падтрымкі ў справе пераадоленьня мінулага і разьвіцьця сапраўды незалежанага, дэмакратычнага грамадзтва, заснаванага на прынцыпе вяршынства закону й дэмакратычных інстытутаў.
Дазвольце падзякаваць усіх прысутных за вашае шчырае жаданьне падараваць сапраўдную свабоду народу Беларусі
.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: