Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Статкевіч прапануе выдаць чэскую візу для Лукашэнкі
11:27, 15/11/2002

Учора ў Варшаве пачалося паседжаньне Рады Партыі эўрапейскіх сацыялістаў. У паседжаньні бяруць удзел шэраг прэм’ер-міністраў, парлямэнтараў і лідэраў сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных і рабочых партыяў краінаў Эўропы. Сярод дэлегатаў форуму і беларускія сацыял-дэмакраты – старшыня Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянціна Палевікова і лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч. Лідэр БСДП НГ Статкевіч заклікаў эўрапейцаў дазволіць Лукашэнку прыехаць у Прагу на саміт НАТО.

Паводле ягоных словаў, кіраўніку Беларусі, які спрычыніўся да ізаляцыі краіны як з Захаду, так і з Усходу, цяпер трэба даць шанец зрабіць крок у накірунку Захаду: "Я думаю, трэба даць Лукашэнку візу, увесьці на некалькі тыдняў мараторый на санкцыі супраць Беларусі. Каб Лукашэнка пабачыў, што дзьверы на Захад трошкі прыадкрытыя..." Лідэр БСДП (НГ) зьбіраецца абмеркаваць пытаньне выдачы чэскай візы для Лукашэнкі ў часе заплянаванай сустэчы з прэм’ер-міністрам Чэхіі.
Як перадае Радыё Свабода, беларуская тэма прагучала на канфэрэнцыі яшчэ двойчы. Адчыняючы працу форуму, сьпікер польскага Сэйму Марэк Бароўскі сказаў, што Польшча ня хоча, каб пасьля далучэньня да Эўразьвязу на яе ўсходняй мяжы паўстаў мур, а прэм’ер-міністар Польшчы Лешэк Мілер пажадаў прадстаўнікам Беларусі “спаўненьня сну аб Эўропе”.
Даведка: Партыя эўрапейскіх сацыялістаў аб’ядноўвае 20 партыяў левага кірунку з краінаў Эўрапейскага Зьвязу і краінаў-кандыдатаў на далучэньне да аб’яднанай Эўропы. За 10 гадоў існаваньня ПЭС дамаглася значнага палітычнага ўплыву, яна ёсьць другой сілай у Эўрапарлямэнце. Сёлетняе паседжаньне Рады Партыі прысьвечанае абмеркаваньню будучага пашырэньня Эўрапейскага зьвязу і ўтрыманьня пазыцыяў сацыял-дэмакратыі ва ўмовах новай Эўропы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: