Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дамоўленасьці паміж Беларусяй і АБСЭ могуць “істотна зьмяняцца” праз рашэньне Рады НАТО аб непажаданасьці ўдзелу беларускай дэлегацыі ў саміце Рады Эўраатлянтычнага партнёрства (РЭАП). Пра гэта, як паведамляе “Медиафакт”, на прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер у Менску заявіў міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў.
Кіраўнік МЗС выказаў неразуменьне тым, што калі вырашальнае слова ў АБСЭ і НАТО належыць ЭЗ і ЗША, чаму ЭЗ ў АБСЭ выступае за дэмакратычныя прынцыпы ў адносінах, а ў НАТО не дапускае ўдзелу Беларусі ў саміце РЭАП. Хвастоў пацьвердзіў, што паміж кіраўніцтвам АБСЭ і Беларусі “ёсьць супярэчнасьці ў падыходах”. “Мы не разумеем мэтаў і задач, якія ставіць за мэту АБСЭ ў Бларусі, тым не менш мы пацьвердзілі станоўчы падыход да далейшых перамоваў па пытаньнях прысутнасьці АБСЭ ў рэспубліцы”, - заявіў міністар. Ён падкрэсьліў, што беларускі бок “зь цяжкасьцю наладзіў свае адносіны з АБСЭ”: бакі выйшлі на ўзровень перамоваў з генэральным сакратаром, праведзеная сустрэча зь Дзейным старшынём. Разам з тым кіраўнік МЗС адзначыў, што зараз ня бычць падставаў для новай сустрэчы зь Дзейным старшынём АБСЭ. Хвастоў вельмі негатыўна выказаўся аб ідэях увядзеньня з боку Эўразьвязу якіх-небудзь санкцыяў адносна Беларусі, у прыватнасьці, спыненьні выдачы візаў беларускім службовым асобам у краіны ЭЗ. “У імя чаго ЭЗ дабіваецца прысутнасьці АБСЭ ў нашай краіне, калі паралельна заяўляе аб санкцыях адносна Беларусі?” - паставіў пытаньне міністар і адзначыў, што пытаньне ўвядзеньня абмежаваньняў адносна Беларусі можа разглядацца Саветам міністраў замежных справаў ЭЗ у пачатку наступнага тыдня. Кіраўнік МЗС выказаў думку, што такое рашэньне можа быць прынятым, бо ў ЭЗ няма падставаў да нявыдачы візаў беларускім афіцыйным асобам. Нявыдача візаў беларускімі ўладам супрацоўнікамі АБСЭ, на думку міністра, ня можа служыць падставай для такога кроку, бо ніякім чынам не зьвязана з ЭЗ. Хвастоў мяркуе, што такія меры “падарвуць падходы ЭЗ да дэмакратычнага разьвіцьця на постсавецкай прасторы”. Галава МЗС не выключыў магчымасьці адказу адносна краін ЭЗ.