Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“НТВ-плюс” судзіцца зь Беларускай тэлевізіяй 12:24, 15/11/2002, КоммерсантЪ
15 лістапада расейская тэлекампанія “НТВ-плюс” зьвярнулася ў Гаспадарчы суд Менску з зыскам да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у сувязі з грубым парушэньнем НДТРК аўтарскіх і сумежных правоў ЗАТ “НТВ-Плюс”.
Так, 31 траўня 2002 г. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь рэтрансьлявала без заключэньня ліцэнзійнай дамовы на тэрыторыю Беларусі матч фінальнага этапу Кубку сьвету FIFA-2002 паміж нацыянальнымі камандамі Францыі і Сенэгалу, правы на трансьляцыю якога на тэрыторыі РФ належылі тэлекампаніі “НТВ-Плюс”. Такія дзеяньні зьяўляюцца парушэньнем Грамадзянскага кодэксу і закону “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” Беларусі. Чакаецца, што цягам тыдня Гаспадарчы суд Менску вынясе вызначэньне аб прыняцьці ці аб адмове прыняцьця справы ў вытворчасьць.