Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сярод арганізатараў акцыі 17 лістапада няма згоды
12:28, 15/11/2002

Менскія ўлады нечакана зьмянілі сваё рашэньне і дазволілі апазыцыі правесьці 17 лістапада вулічную акцыю “За незалежнасьць”. Аднак сярод арганізатараў акцыі няма згоды ў справе маршруту шэсьця. Маладыя апазыцыянэры заяўляюць, што ўсё роўна павядуць калёну да Опэрнага тэатру.

Два дні таму Менскі гарвыканкам забараніў правядзеньне масавай акцыі 17 лістапада, бо яе арганізатарамі выступілі прыватныя асобы, а ня партыі. І вось раптам у гарвыканкам запрасілі арганізатараў акцыі Паўла Знаўца і Сяргея Высоцкага ды прапанавалі ім кампрамісны варыянт — пачаць акцыю шэсьцем з плошчы Якуба Коласа і скончыць мітынгам на плошчы Бангалор.
Кіраўніцтва БНФ прапанавала іншы варыянт, паводле якога мітынг мае адбыцца на пляцоўцы Акадэміі навук. Сёньня ў гарадзкой управе міліцыі адбылася сустрэча з арганізатарамі акцыі, дзе прадстаўнікі ўладаў сказалі, што ня супраць такога маршруту. Чаму ж улады пайшлі на саступкі апазыцыі? Радыё Свабода падае меркаваньне намесьніка старшыні БНФ Віктара Івашкевіча:
- У сувязі з абвастрэньнем адносінаў з Расеяй, з аднаго боку, і з Захадам - з другога, у сэнсе, што колюць вочы прэзыдэнту парушэньнем правоў чалавека, чарговы разгон-хапун уладам не патрэбны.
Кіраўнікі БНФ гавораць, што хочуць правесьці мірную акцыю без супрацьстаяньня міліцыі і затрыманьняў яе ўдзельнікаў.
Са сваімі старэйшымі калегамі не пагаджаюцца актывісты Маладога Фронту і Партыі свабоды. Яны заяўляюць, што 17 лістапада павядуць калёну ў цэнтар Менску. Вось што гаворыць лідэр маладафронтаўцаў Павал Севярынец:
- Гэтыя саступкі ёсьць пасткай. Моладзь, якая была гатовая ісьці на рашучы варыянт, на варыянт па цэнтральных вуліцах настойвае на тым, каб ісьці ў цэнтар у кірунку плошчы Незалежнасьці й расейскай амбасады, каб змагацца за незалежнасьць. А старэйшае пакаленьне лічыць годным варыянтам ісьці на Ўсход, у кірунку Акадэміі навук. Самае кепскае, што можа быць — гэта дзьве калёны, якія пойдуць у супрацьлеглыя бакі.
Кіраўнік Маладога Фронту, аднак, спадзяецца, што ў наступныя дні паміж моладзьдзю і старэйшым пакаленьнем апазыцыі будзе дасягнуты кампраміс.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: