Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы часткова адмянілі абавязковае суправаджэньне літоўскіх аўтаперавозчыкаў 10:29, 16/11/2002
Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) Беларусі адмяніў у пятніцу абавязковае мытнае суправаджэньне адносна 548 літоўскіх аўтаперавозчыкаў. Як паведамілі “Медиафакту” ў пятніцу ў прэсавай службе ДМК Беларусі, ад канвою вызваленыя толькі тыя транспартныя кампаніі, якія ня ўлічаныя ў парушэньні беларускага мытнага заканадаўства і маюць устойлівае фінансавае становішча. Паводле суразмоўцаў агенцтва, у гэты сьпіс трапілі толькі тыя прадпрыемствы, якія працуюць на рынку аўтаперавозак ня менш за пяць гадоў і валодаюць не менш чым 10 транспартнымі сродкамі. Разам з тым абавязковае канваіраваньне грузаў адносна 1 129 літоўскіх кампаніяў засталося бяз зьменаў, адзначылі ў ДМК.
Згодна інфармацыі прэсавай службы, рашэньне аб дэфэрэнцыянаваным мытным суправаджэньні літоўскіх перавозчыкаў было прынятае 7 лістапада ў пункце пропуску "Каменны Лог – Мядзінікай" на сустрэчы прадстаўнікоў Мытнага дэпартамэнту пры міністэрстве фінансаў Літвы, ДМК Беларусі і нацыянальнага гарантыйнага аб’яднаньня "ЛІНАВА". У прэсавай службе ДМК адзначылі, што падчас сустрэчы бакі таксама дамовіліся аб падрыхтоўцы дамовы аб фінансавых гарантыях пры перавозцы тавараў па працэдуры МПД, згодна якому становіцца больш простым транзыт грузаў і ствараецца страхавы фонд. У выпадку парушэньняў з боку літоўскіх перавозчыкаў грошы з рахунка гэтага фонду будуць сьпісвацца ў рэспубліканскі бюджэт Беларусі праз судовыя інстанцыі.