Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 1617
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Самая высокая запазычанасьць па заробку -- у калгасах
10:31, 16/11/2002

Самая высокая ў Беларусі запазычананасьць па заробку захоўваецца ў сфэры аграпрамысловага комплексу. Як паведаміў 14 лістапада на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску першы начальнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Анатоль Дазораў, на сёньня запазычанасьць па заробку работнікам АПК з улікам заробку, налічанага ў кастрычніку, складзе каля 73 млрд. рублёў, перадае БелаПАН.

Дазораў заявіў, што ў адпаведнасьці з даручэньнем Аляксандра Лукашэнкі да 1 студзеня 2003 году запазычнасьць па заробку работнікам сельскай гаспадаркі будзе ў асноўным закрыта. Аднак шэраг сельгасарганізацыяў не абыйдзецца без падтрымкі дзяржавы, і ў бліжэйшы час будуць выдаваць адпаведныя крэдытныя рэсурсы з даўгачасовай адтэрміноўкай плацяжу.
Намесьнік міністра таксама паведаміў, што міністэрства арыентуе кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на перагляд сваіх кадраў і пошук для іх такіх відаў дзейнасьці, “якія будуць прыносіць даход”. У шэрагу арганізацыяў, паводле Драздова, ёсьць лішкавыя людзі, якія не вырабляюць матэрыяльных дабротаў і проста атрымоўваюць заробак: гэта як сельгасгаспадарчыя работнікі, якіх у сярэднем налічваецца па 40-50 чалавек, так і работнікі сярэдняга зьвяна ( лябаранты, кладаўшчыкі). Дазораў лічыць, што “пры цяперашніх умовах гэта раскоша”.
Тым не менш, паводле ягоных словаў, масавага скарачэньня ў АПК ня будзе. “Гэта працэс дастаткова доўгі і патрабуе выбарчага падыходу”, -- адзначыў намесьнік міністра. Ён таксама агучыў папярэднія вынікі працы па скарачэньні выдаткаў у АПК. Паводле ягоных словаў, выдаткі скарочаныя на 400 млрд. рублёў. Тым не менш, агульная крэдыторская запазычанасьць сельгасарганізацыяў на сёньня раўняецца 1,8 трлн. рублёў, (у сярэднем на гаспадарку – каля 700 млн. рублёў). Як паведаміў Драздоў, па прапанове міністэрства ўрад прыняў пастанову аб налічэньні ў стратных сельгасарганізацыях з 31 кастрычніка заробку ў памеры ня больш за 25 адсоткаў ад аб’ёму рэалізаванай прадукцыі, атрыманай за месяц. Гэта, на думку распрацоўшчыкаў дакумэнту, павінна “палепшыць” сытуацыю зь ліквідацыяй запазычанасьці за энэргарэсурсы ў АПК. Рэнтабельнасьць вытворчасьці па сельскай гаспадарцы па выніках году чакаецца адмоўная – у памеры 1,2 адсоткі, паведаміў Драздоў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: