Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чыноўнікаў зь Берасьцейскага УУС адправілі ў адстаўку 10:38, 16/11/2002
Адпраўленыя ў адстаўку два чыноўнікі Ўпраўленьня ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму – начальнік ДАІ УУС Ўладзімер Надзеін і намесьнік начальніка УУС Валер Грынчук, які курыраваў міліцыю грамадзкай бясьпекі.
У прэсавай службе абласнога УУС адмаўляюцца камэнтаваць гэтыя звальненьні і не называюць іх прычыны. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, звальненьне начальніка ДАІ МУС Леаніда Фармагея і звальненьне начальніка ДАІ Берасьцейскай вобласьці Ўладзімера Надзеіна – зьвеньні аднаго ланцуга. Як паведамляе БелаПАН, цяпер абавязкі начальніка ДАІ УУС Берасьцейскага аблвыканкаму выконвае Іван Леванюк, які раней працаваў намесьнікам начальніка. Пасада намесьніка начальніка УУС, дзе менш за год прапрацаваў В.Грынчук, пакуль вакантная.