Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
РАСЕЙЦЫ ПАЛОХАЮЦЬ ЛУКАШЭНКУ ПЕРАВАРОТАМ
16:36, 18/11/2002

Блізкая да Адміністрацыі Ўладзімера Пуціна расейская “Независимая газета” апублікавала сёньня артыкул пад назовам “Тройственный союз” возможен, но не нужен. Скандалы с Беларусью и дружба с Украиной - следствие новой политики Кремля”. Газэта сьцьвярджае, што паміж Расеяй і Беларусяй атрымаўся поўны разлад. І гэта не выпадковасьць, а вынік прадуманай і добра сплянаванай палітыкі расейскага кіраўнітцва. У Расеі ўжо зьявіліся меркаваньні, што Менску пагражае нават не палітычны крызыс, а дзяржаўны пераварот. Пра гэта, піша “Независимая газета”, кажуць уплывовыя дэпутаты Дзярждумы, прадстаўнікі ўраду і Крамля. “Пра дэмакратычны механізм зьмены ўлады ў Беларусі не даводзіцца казаць – Лукашэнка недвухсэнсоўна дае зразумець, што, нягледзячы на Канстытуцыю краіны, пойдзе на трэці тэрмін. Таму сцэнар перавароту можа быць толькі клясычным: сілавыя структуры разам з часткай ураду й парлямэнту аб’явяць аб адхіленьні Лукашэнкі ад улады і прызначаць дзень новых выбараў. А ў тым, што Расея, Эўропа і ЗША падтрымаюць “змоўшчыкаў”, няма сумневаў”, -- запэўнівае чытачоў расейскае выданьне. Прапануем Вашай увазе тэкст гэтага артыкула.

 ПАЛIТЫКА 

Скандальны закон аб рэлігіі ўступіў у сілу
16:33, 18/11/2002, Worthy News

У Беларусі 16 лістапада ўступіў у сілу новы закон аб рэлігіі, паведамляе Кестанская Служба навінаў. З гэтага часу ўся незарэгістраваная рэлігійная дзейнасьць стала нелегальнай: усе супольнасьці, якія маюць меней за 20 сябраў, нелегальныя і ня могуць функцыянаваць, любая рэлігійная дзейнасьць у прыватных дамах таксама нелегальная, рэлігійныя супольнасьці без рэгістрацыі зараз ня могуць запрашаць замежных грамадзян для рэлігійнай дзейнасьці ці кіраваць рэлігійнымі адукацыйнымі ўстановамі, уся рэлігійная літаратура падлягае абавязковай цэнзуры. Шэраг рэлігійных супольнасьцяў ужо заявілі пра свой намер ігнараваць гэты закон.

Лукашэнка абвінаваціў расейскія каналы ў тэндэнцыйнасьці
16:29, 18/11/2002

Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў дзейнасьць расейскіх СМІ, якія “абсолютно не дали позицию белорусского народа, руководства по очень чувствительным моментам”. “Все тенденциозно, и все делается для того, чтобы поссорить наши народы. Это все бесполезно и у нас есть достаточно каналов, чтобы до каждого россиянина донести политику, проводимую в Беларуси”, -- заявіў Лукашэнка ў панядзелак, пры сустрэчы ў Менску са старшынём Дзярждумы Расеі Генадзем Селязьнёвым.

Лукашэнка: Россия не имеет права этого делать
14:28, 18/11/2002

“Сегодня российское руководство может допускать компромиссы на Кубе, в Северной Азии, кавказских республиках, даже с Украиной, но Беларусь тот рубеж, что России отступать некуда”. “Россия не имеет права этого делать, даже несмотря на давление со стороны западных государств”, -- заявіў у панядзелак Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы са сьпікерам Дзяржаўнай Думы Генадзем Селязьнёвым.

Эўразьвяз падрыхтаваў сьпіс невыязных беларускіх чыноўнікаў
12:10, 18/11/2002

Эўразьвяз можа забараніць уезд у яго краіны Аляксандру Лукашэнку і шэрагу іншых беларускіх дзяржаўных дзеячоў. Гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы міністраў замежных справаў краін ЭЗ, якая адбудзецца ў наступны аўторак у Брусэлі. Паводле дадзеных агенцтва ЭФЭ, ужо падрыхтаваны сьпіс, куды акрамя кіраўніка дзяржавы ўключаныя міністры беларускага ўраду і іх намесьнікі, кіраўнікі прэзыдэнцкай адміністрацыі, дзяржаўнай тэлевізіі і шэраг іншых афіцыйных асобаў.

Міжнародная супольнасьць працягвае патрабаваць ад Лукашэнкі расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыянэраў
12:06, 18/11/2002

Петыцыя з патрабаваньнем правесьці законнае расьсьледаваньне прычын зьнікненьня ў Беларусі вядомых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў накіраваная Аляксандру Лукашэнку Сусьветным форумам Садружнасьці няўрадавых арганізацыяў дэмакратычных краін. Свае подпісы пад зваротам паставілі прадстаўнікі больш чым 100 краін сьвету.

“За незалежнасьць Беларусі”
10:51, 18/11/2002

так называлася акцыя, якую 17 лістапада правяла арганізацыя “Зьвяз беларусаў замежжа”. Беларусы, якія сёньня пражываюць у Чэхіі, сабраліся ў цэнтры Прагі на Вацлаўскім пляцу зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі: “Беларусь у Эўропу”, “Беларусь у НАТО”, “Стоп расейскай акупацыі”, “Не-дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі”, каб выказаць салідарнасьць з дэмакратычнай апазыцыяй у Беларусі.

МЗС Расеі асудзіў Чэхію, але заступацца за Лукашэнку адмовіўся
10:48, 18/11/2002

Адмаўляцца сёньня камусьці ў візе і спрабаваць тым самым ізаляваць яго – гэта “перажыткі мінулага і пэрыяду халоднай вайны”. Так пракамэнтаваў у суботу вечарам у тэлепрагараме “Зеркало” міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў адмову чэскіх уладаў выдаць уязную візу Аляксандру Лукашэнку.

МЗС Беларусі абвінаваціў Чэхію ў несамастойнасьці
10:46, 18/11/2002

Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь расцэньвае адмову чэскага боку забясьпечыць выдачу віз афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў саміце Рады Эўраатлянтычнага партнёрства (Прага, 21-22 лістапада 2002 году) як грубае парушэньне дамоўленасьцяў РЭАП аб праве кожнай дзяржавы самастойна вызначаць узровень свайго прадстаўніцтва на саміце. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі, распаўсюджанай 16 лістапада.

Селязьнёў абмяркуе з Лукашэнкам пастаўкі расейскага газу
10:43, 18/11/2002

Сьпікер Дзярждумы Генадзь Селязьнёў мае намер наведаць у панядзелак Менск і сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта старшыня ніжняй палаты расейскага парлямэнту заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве.

Часовым даверчым у справах Беларусі ў Чэхіі стаў Мікалай Барысевіч
10:42, 18/11/2002

Часовым даверчым у справах Беларусі ў Чэхіі прызначаны Мікалай Барысевіч. Пра гэта 16 лістапада ў Менску паведаміў журналістам прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка.

НАТО па-ранейшаму раіць Кучму ня ехаць у Прагу
10:40, 18/11/2002

НАТО пакуль трымаецца абвешчанай пазыцыі адносна магчымага прыезду прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы на саміт альянсу ў Прагу – было б лепей, калі б ён устрымаўся ад удзелу ў гэтай сустрэчы.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
У Менск прыбыў прэзыдэнт “Сургутнефтегаза”
16:26, 18/11/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Праблемы з газам зьведаюць усе
16:25, 18/11/2002

На так званы “режым пратапленьня” пераведзеныя каля 460 аб`ектаў сацкультбыту і адміністратыўных будынкаў Берасьцейскай вобласьці, зь іх у Берасьці - 52. Паралельна з гэтым некалькі зьнізілася і тэмпература ў жылым сэктары вобласьці.

Жыхары Калінкавічаў будуць дабівацца вяртаньня чарнобыльскіх ільгот праз суд
16:23, 18/11/2002

Грамадзкасьць Калінкавіцкага раёну намерваецца праз суд дабівацца вяртаньня чарнобыльскіх ільгот. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Калінкавіцкага грамадзкага аб’яднаньня прасьветы “Грамадзтва і мы” Ўладзімер Чашун. Паводле яго, аб’яднаньне “вітае рашэньне Савету міністраў “у парадку выключэньня да канца году правесьці бясплатнае аздараўленьне дзяцей Калінкавіцкага раёну”. “Але адсутнасьць адказаў на канкрэтныя пытаньні, выкладзеныя ў зваротах да ўраду і прэзыдэнта, у выніку, прымусіць жыхароў раёну зьвяртацца ў суд і міжнародныя арганізацыі для адмены пастановы Савету міністраў, згона якому горад Калінкавічы і восем населеных пунктаў раёну “аб’яўленыя чыстай зонай”, -- сказаў Чашун.

Ня плоціш квартплату – рыхтуйся да высяленьня
16:18, 18/11/2002

Улады Пінску ўпершыню ў сваёй практыцы прымянілі магчымасьці дзейнага заканадаўства ў частцы высяленьня з кватэр неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі.

Беларусы апярэдзілі расейцаў
12:03, 18/11/2002, Вадзім Сяховіч, БДГ

У канцы мінулага тыдня ўрад Беларусі апярэдзіў расейскіх арганізатараў 74,95% пакету ОАТ “Нафтагазавая кампанія “Славнефть” і прыняў рашэньне аб тэрміновым продажы свйго пакету акцыяў у сумеснай кампаніі — 10,83%. Таргі па ім пачнуцца на ОАТ “Беларуская валютна-фондавая біржа” з 22 лістапада і індыкатыўнага кошту ў 200 млн. даляраў. І вось ужо да 31 сьнежня сёлетняга году новы ўладальнік гэтага пакету павінен пералічыць у беларускі бюджэт гэтую суму і звыш таго, што ўдасца беларусам атрымаць на таргах . Экспэрты прагназуюць, што гэта “звыш таго” можа атрымацца дастаткова важкім.

Петух прапануе стварыць на базе “Белтрансгазу” беларуска-расейскае АТ
10:37, 18/11/2002

Беларускі бок ня бачыць перашкодаў для стварэньня на базе дзяржаўнага канцэрну “Белтрансгаз” сумеснай газатранспартнай беларуска-расейскай арганізацыі ў выглядзе акцыянэрнага таварыства. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", заявіў у суботу кіраўнік канцэрну “Белтрансгаз” Пётар Петух, прапаноўваючы беларускім “парлямэнтарам” прыняць папраўкі ў закон “Аб аб’ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасьці дзяржавы”. У прыватнасьці, размова ідзе пра зьняцьце абмежаваньняў на акцыянаваньне аб’ектаў у газазабесьпячэньні: газаразьмеркавальных станцыяў і пунктаў падземных ёмкасьцяў і сховішчаў прыроднага газу.

Дырэктары “Славнефти” пазбавілі Расею й Беларусь прыбытку
10:33, 18/11/2002, Яўген Калюкоў, Gazeta.ru

Рада дырэктараў “Славнефти” зацьвердзіла пагадненьне, у выніку якога кампанія пазбавіцца адразу некалькіх сьвідравін нафты. Паводле ацэнак эскпэртаў, гэта прывядзе да таго, што кошт кампаніі спадзе больш чым на $100 млн. У выніку расейскі і беларускія бюджэты недалічацца значных сумаў.

Намер – баставаць!
10:31, 18/11/2002, Валеры Шчукін, “Народная воля”

У кастрычніку сёлетняга году распачаўся канфлікт паміж полацкімі й наваполацкімі прадпрымальнікамі і дзяржаўнымі органамі ўлады. Справа даходзіла да спыненьня дзейнасьці зь няўплатай падаткаў і ставак за гандлёвыя месцы. У сувязі з гэтым прадпрымальнікі выступілі з адмысловай заявай. У ёй прычынай канфлікту названыя непрадуманыя нарматыўныя акты адносна малога бізнэсу, якія вядуць да масавага разарэньня прадпрымальнікаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: