Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Скандальны закон аб рэлігіі ўступіў у сілу 16:33, 18/11/2002, Worthy News
У Беларусі 16 лістапада ўступіў у сілу новы закон аб рэлігіі, паведамляе Кестанская Служба навінаў. З гэтага часу ўся незарэгістраваная рэлігійная дзейнасьць стала нелегальнай: усе супольнасьці, якія маюць меней за 20 сябраў, нелегальныя і ня могуць функцыянаваць, любая рэлігійная дзейнасьць у прыватных дамах таксама нелегальная, рэлігійныя супольнасьці без рэгістрацыі зараз ня могуць запрашаць замежных грамадзян для рэлігійнай дзейнасьці ці кіраваць рэлігійнымі адукацыйнымі ўстановамі, уся рэлігійная літаратура падлягае абавязковай цэнзуры. Шэраг рэлігійных супольнасьцяў ужо заявілі пра свой намер ігнараваць гэты закон.
У дадатак да новых абмежаваньняў, усе рэлігійныя арганізацыі павінны будуць прайсьці працэдуру абавязковай перарэгістрацыі ў бліжэйшыя два гады. Аляксандар Калінаў зь Дзяржаўнага Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў паведаміў Кестанскай службе навінаў, што камітэт ужо выпрацаваў новую працэдуру рэгістрацыі для рэлігійных арганізацыяў, якія былі затым накіраваныя на разгляд у аблвыканкамы. Пасьля таго, як яны яе ўхваляць, дакумэнт будзе накіраваны на разгляд у Савет міністраў. На думку Калінава, уся працэдура зойме два-тры тыдні. “Я мяркую, што ўсе рэлігійныя арганізацыі, якія ня будуць адпавядаць новым патрабаваньням, будуць ліквідаваныя”, -- заўважыў Алег Гулак, выканаўчы дырэктар Беларускага Гэльсынскага камітэту. У той самы час ён выказаў надзею, што такія страхі ўсё ж такі не апраўдаюцца. Зь ім пагадзілася юрыст Дзіна Шаўцова, якая займаецца гэтай праблемай. “Праўда, гэты закон ня мае зваротнай сілы, аднак праблема ў тым, што людзі, адказныя за яго ажыцьцяўленьне, не зьяўляюцца юрыстамі, - паведаміла яна Кестанскай службе навінаў 14 лістапада. Паводле ейных словаў, Валеры Ліпкін, кіраўнік парлямэнцкай камісіі па выкананьню новага закону, сьцьвярджае, што “тыя рэлігійныя групы, якія ня пройдуць рэгістрацыі, могуць быць зьліквідаваныя”. Новы закон ужо пачаў абмяжоўваць рэлігійную дзейнасьць. Пастар царквы пяцідзясятнікаў “Благадаць Хрыста” Васіль Маскаленка паведаміў, што ўжо адбылося некалькі інцыдэнтаў, калі суседзі скардзіліся на сходы невялікіх груп у прыватных дамах. І гэта пачалося пасьля таго, як быў прыняты новы закон. Пастара пяцідзясятнікаў зь Менску Аляксандра Рускевіча выклікалі ў выканаўчы камітэт Фрунзенскага раёну гораду Менску, дзе яго дапыталі аб дзейнасьці яго царквы і сказалі, што вернікам не дазваляецца маліцца на іншых мовах акрамя расейскай. Аднак Рускевіч адмовіўся абмяркоўваць інцыдэнт з Кестанскай Службай Навінаў. Прадстаўнік Пяцідзясятніцкага саюзу, які адмовіўся назваць сваё імя, паведаміў, што Саюз хвалюецца, што такіх інцыдэнтаў толькі пабольшае з уступленьнем закону ў сілу. Паўсюль улады ўжо выкарыстоўваюць грамадзкую думку – часта створаную мясцовымі праваслаўнымі сьвятарамі – каб зашкодзіць неправаслаўным рэлігійным арганізацыям атрымаць рэгістрацыю ці дазвол на будаўніцтва.