Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Лукашенко впустят только в Португалию
20:26, 19/11/2002, news.bbc.co.uk

На совещании министров иностранных дел Евросоюза в Брюсселе было принято решение закрыть въезд в страны ЕС для Александра Лукашенко и семи членов правительства Беларуси. За введение запрета проголосовали 14 из 15 представителей ЕС. Исключение составила Португалия, согласившаяся продолжать принимать белорусских руководителей на своей территории. Однако, как отметили представители Евросоюза, если Лукашенко или его министры захотят поехать в Португалию, им будет выдана национальная португальская, а не шенгенская виза.

 ПАЛIТЫКА 

Дуглас Дэвідсан: падобна на тое, што мы вядзем дыялёг з глухім
16:27, 19/11/2002

Намесьнік кіраўніка місіі ЗША пры Сталай радзе АБСЭ Дуглас Дэвідсан 14 лістапада выступіў перад гэтай структурай з чарговай заявай па Беларусі. Амэрыканскі дыплямат яшчэ раз нагадаў Сталай радзе АБСЭ пра крызыс вакол знаходжаньня ў Беларусі Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ, пагаршэньні сытуацыі з правамі чалавека, абмежаваньні рэлігійнай свабоды, няздольнасьці краіны адпавядаць прынцыпам Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, намесьнік кіраўніка місіі ЗША ў адзказ на нядаўнюю прапанову пасла Беларусі ў АБСЭ пачаць дыялёг, нагадаў, што Злучаныя Штаты няспынна заклікаюць да такога дыялёгу ўжо шмат месяцаў. “Але, падобна на тое, што мы вядзем дыялёг з глухім”, -- падсумаваў Дэвідсан.

У Беларусі пасьпелі захаваць цела Каламійца
16:27, 19/11/2002

Цела, якое на думку міліцыі належыць зьнікламу дырэктару "Українських Новин" Міхаілу Каламійцу, было захаванае ў Беларусі. Пра гэта “Українським Новинам” паведаміў міністар ўнутраных справаў Юры Сьмірноў. Паводле ягоных словаў, рашэньне аб захаваньні было прынятае пасьля таго, як было знойдзенае цела беларусамі, якія ня здолелі яго апазнаць і захавалі як невысьветленую асобу.
"Аднак мы ім давалі інфармацыю",— адзначыў міністр.

Арыштаваны камандзір “Эскадрону сьмерці”
16:26, 19/11/2002

У Пэру арыштаваны Санцьяга Марцін Рывас, кіраўнік так званага “Эскадрону сьмерці”, які дзейнічаў у краіне ў пачатку 1990-гадоў. На яго рахунку – забойства 25 чалавек: па загаду Рываса 15 актывістаў левых партыяў былі расстраляныя ў 1991 годзе ў Ліме, а ў 1992 годзе -- дзевяць студэнтаў і іх выкладчык ва ўнівэрсытэце Кантута. Мяркуецца, што загад аб забойствах аддаваў былы прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы.

Лукашэнка ня едзе ў Бішкек
16:25, 19/11/2002

Заплянаваны на сераду дзяржаўны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кыргізію “пераносіцца па просьбе беларускага боку на больш позьні час”. Пра гэта карэспандэнту РІА "Новости" паведаміла ў аўторак намесьнік міністра замежных справаў Кыргізіі Лідзія Іманаліева.

Лукашэнку пакуль не забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу
15:21, 19/11/2002

Міністры замежных справаў ЭЗ на сустрэчы ў аўторак абмеркавалі магчымую забарону на ўезд у краіны Эўразьвязу Аляксандру Лукашэнку, а таксама 50 членам беларускага кіраўніцтва. Партугальскі міністар замежных справаў заблякаваў праект сваіх калег па ЭЗ аб забароне ўезду у эўрапейскія краіны Лукашэнку і іншым афіцыйным асобам Беларусі, паведамляе сайт NEWSru.com. Партугалія зараз ачольвае Арганізацыю па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе. Між тым, як паведамляе НТВ, міністар замежных справаў Даніі Пэр Сьціг Мелер паведаміў, што абмеркаваньне пытаньня аб санкцыях супраць Беларусі атрымае працяг сёньня, на вячэрнім паседжаньні рады Міністраў ЭЗ.

Цела Каламійца знойдзена ў лесапаркавай зоне пад Маладэчна
13:29, 19/11/2002

Цела ўкраінскага журналіста Міхаіла Каламійца было знойдзена супрацоўнікамі беларускай міліцыі ў лесапаркавай зоне пад Маладэчна. Пра гэта “Медиафакту” паведаміў у аўторак прэсавы сакратар МУС Зьміцер Партон.

Пачаўся суд у справе прызнаньня Віктара Ганчара зьніклым
13:26, 19/11/2002

Паводле хадайніцтва Зінаіды Ганчар суд пачаў разгляд справы аб прызнаньні Віктара Ганчара бяз зьвестак адсутным. Падчас судовага разьбіральніцтва жонка зьніклага намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету хоча праверыць, наколькі адпавядалі закону дзеяньні сьледчых у пошуках Віктара Ганчара.

У Гомлі арыштаваны буйны чыноўнік гарадзкой адміністрацыі
13:24, 19/11/2002

У Гомлі пры атрыманьні хабару арыштаваны першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Васіль Краўчук.

Чэскія бізнэсоўцы ў Беларусі чакаюць свайго лёсу
11:57, 19/11/2002, “Дзелавая Прага”

У адказ на адмову ў візе для ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў мерапрыемствах падчас праскага саміту НАТО, беларускія ўлады прыгразілі спыніць дыпляматычныя і гандлёвыя адносіны з Чэхіяй. Міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў заявіў з гэтае нагоды: “Чэхі вывозяць у Беларусь больш, чым ідзе тавараў у зваротным накірунку. Пашукаем іншых партнёраў”. Аднак і без гэтых пагроз чэска-беларускія гандёвыя сувязі слабеюць з кожным годам, пішуць чэскія газэты. Асноўная прычына ў неплатаздольнасьці беларускага боку.

Зінаіда Ганчар просіць “дэпутатаў” пасадзейнічаць камісіі ПАРЭ ў пошуках ейнага мужа
11:56, 19/11/2002

18 лістапада Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага бяз вестак беларускага апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, зьвярнулася зь лістом да старшыні “палаты прадстаўнікоў” Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзіма Папова, ягонага намесьніка Ўладзімера Канаплёва й старшыні камсіі па правох чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ Валеры Ліпкіна.

ЭЗ зачыняе перад Лукашэнкам дзьверы
11:04, 19/11/2002, “Нямецкая хваля”

Аляксандру Лукашэнку і яшчэ некалькім дзясяткам прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва рэспублікі хутка ня будуць выдаваць візы для наведваньня дзяржаваў Эўразьвязу. Ужо абвешчана, што такое рашэньне будзе прынятае на саміце міністраў замежных справаў ЭЗ у Брусэлі. Як адзначалася, прычына ўвядзеньня санкцыяў – непавага кіраўніцтва Беларусі да дэмакратычных правоў.

Беларусь на саміце НАТО будуць прадстаўляць толькі дыпляматы з Бэльгіі й Чэхіі
11:02, 19/11/2002

Амбасада Беларусі ў Чэхіі катэгарычна абвергла паведамленьні заходніх СМІ аб тым, што афіцыйны Менск вырашыў байкатаваць саміт НАТО ў Празе. Пра гэта, як паведамляе РІА "Новости", заявіў у панядзелак на прэсавай канфэрэнцыі часовы даверчы ў справах Беларусі ў Чэхіі Мікалай Барысевіч.

Міністар абароны Беларусі ня будзе ўдзельнічаць у саміце РЭАП
10:59, 19/11/2002

Міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў ня будзе прымаць удзелу ў саміце Рады Эўраатлянтычнага партнёрства ў Празе 21-22 лістапада. Пра гэта “Медиафакту” заявіў у панядзелак начальнік прэсавага цэнтру беларускага вайсковага ведамства Леанід Захаранка.

Алеш Фойцік: Беларусь, перш за ўсё, нашкодзіць сабе
10:57, 19/11/2002

18 лістапада падчас адкрыцьця ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску выставы, прысьвечанай летняй паводцы ў Чэхіі, часовы даверчы ў справах гэтай краіны ў Беларусі Алеш Фойцік пракамэнтаваў БелаПАН сытуацыю з адмовай Аляксандру Лукашэнкі ў візе для ўдзелу ў паседжаньні Рады Эўраатлянтычнага парнёрства.

Журналістаў выклікаюць па-новай
10:54, 19/11/2002, «Пагоня»

Да гарадзенскага журналіста Андрэя Мялешкі дахаты прыйшоў лейтэнант міліцыі Валеры Стасюкевіч, каб узяць тлумачэньне па справе інтэрнэт-газэты “Пагоня”. Міліцыянт патлумачыў, што інакш знайсьці журналіста ня мог.

Украінскі журналіст знойдзены ў Беларусі павешаным
10:45, 19/11/2002

Міліцыя знайшла ў Беларусі цела дырэктара “Українських Новин” Міхаіла Каламійца, зьніклага ў канцы кастрычніка. Пра гэта паведаміла ў панядзелак агенцтва «Українськие Новины» са спасылкай на начальніка дэпартамэнту крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Украіны Ўладзімера Еўдакімава. Паводле ягоных словаў, сьледзтва мяркуе, што Каламіец скончыў жыцьцё самагубствам. Еўдакімаў не распавёў пра іншыя дэталі здарэньня і адзначыў, што зараз міліцыя займаецца арганізацыяй транспартыроўкі цела журналіста на Ўкраіну.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
“Сургутнефтегаз” будзе ўдзельнічаць у аўкцыёне па продажу беларускіх акцыяў “Славнефти”
16:24, 19/11/2002

Расейскай нафтагазавая кампанія “Сургутнефтегаз” у сьнежні сёлетняга году будзе ўдзельнічаць у аўкцыёне па продажу акцыяў кампаніі “Славнефть”, якая знаходзіцца ва ўласнасьці Беларусі. Такая дамоўленасьць, як паведаміла “Медиафакту” крыніца ў беларускім урадзе, дасягнутая ў выніку сустрэчы прэзыдэнта “Сургутнефтегаза” Ўладзімера Багданава з кіраўніцтвам ўраду Беларусі, што адбылася ў панядзелак.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

На ОНТ падаюць у суд
16:23, 19/11/2002

Замежнае прадпрыемства “Вітэлла” (Віцебск) зьбіраецца ў аўторак падаць зыскавую заяву супраць ЗАТ “Общенациональное телевидение” (ОНТ). Пра гэта паведаміў “Медиафакту” выконваючы абавязкі дырэктара ЗП “Вітэлла” Міхаіл Чачанёў.

Зьвяз турыстычных арганізацыяў непакояць указы Лукашэнкі
13:19, 19/11/2002

Беларускі зьвяз турыстычных арганізацыяў выказвае “скрайнюю закляпочанасьць зьменай дзяржавы да палітыкі разьвіцьця турызму ў Беларусі”. Як адзначаецца ў заяве, прынятай праўленьнем зьвязу, пацьверджаньнем таму служыць указ кіраўніка Беларусі ад 30 верасьня 2002 году, які вызначае новы парадак налічэньня арэнднай платы з суб’ектаў гаспадараньня краіны, перадае БелаПАН.

Гінуць людзі на працы
13:15, 19/11/2002, Яўген Таўгень, “Народная воля”

Гэты год у Менскай вобласьці азмрочаны сумнай статыстыкай: 41 чалавек загінуў на вытворчасьці і 107 атрымалі цяжкія траўмы. Найбольшыя страты панесьлі сельскія работнікі – 19 чалавек не вярнуліся з працы, 41 - цяжка траўміраваны. На думку начальніка Менскага абласнога ўпраўленьня Камітэту па інспэкцыі працы Валеры Пурко, асноўныя прычыны – асабістая неасьцярожнасьць, адсутнасьць патрэбнага інструктажу і бясьпечных умоваў працы.

Рост курса даляра пераўзышоў прагноз
11:55, 19/11/2002

18 лістапада наяўны курс даляра ЗША дасягнуў адзнакі 1.923 рубля. Гэта на 3 рублі вышэй, чым верхняя мяжа гадавога прагнозу Нацыянальнага банка для афіцыйнага курса даляра, які ў сваю чаргу, пакуль яшчэ ніжэй за 1.900 рублей.

Істотна вырас кошт падпіскі на пэрыядычныя выданьні
10:55, 19/11/2002

У Беларусі ідзе падпіска на газэты й часопісы на першае паўгодзьдзе 2003 году. Акрамя мясцовых у каталогі ўключаныя выданьні 16 краін блізкага і далёкага замежжа (Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Францыі, Славакіі, Нямеччыны, Казахстану, Японіі і іншых). У параўнаньні з першым паўгодзьдзем сёлетнега году кошт беларускіх і асабліва замежных друкаваных СМІ істотна павялічыўся, паведамляе БелаПАН.

У Беларусі пачаўся суд над скінхэдамі
10:50, 19/11/2002

Чацьвёра падсудных абвінавачваюцца ў распальваньні расавай і нацыянальнай варожасьці, а таксама разбойным нападзе на пяцёх грамадзян Непалу, Лівану і Індзіі.

“НТВ-Плюс” мае намер спагнаць з НДТРК 300 тысяч даляраў
10:47, 19/11/2002

Тэлекампанія “НТВ-Плюс” зьбіраецца спагнаць з Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (НДТРК) штраф у памеры 300 тысяч даляраў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: