Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі пачаўся суд над скінхэдамі 10:50, 19/11/2002
Чацьвёра падсудных абвінавачваюцца ў распальваньні расавай і нацыянальнай варожасьці, а таксама разбойным нападзе на пяцёх грамадзян Непалу, Лівану і Індзіі.
Як паведамляе "Интерфакс", на лаве падсудных апынуліся трое 17-гадовых жыхароў Віцебску, адзін зь якіх -- вучань 11 клясы, а двое іншых – нідзе не працуюць і не вучацца, чацьвёрты – 18-гадовы жыхар Воршы, раней прыцягваўся да судовай адказнасьці за разбойны напад. Як вынікае з абвінавачваньня, агучанага пракурорам, маладыя людзі належаць да групоўкі скінхэдаў. На папярэднем сьледзтве падлеткі не хавалі свайго негатыўнага стаўленьня да замежнікаў, нараджэнцаў Афрыкі і Азіі, бо лічаць іх віноўнымі ў распаўсюджваньні наркотыкаў, тэрарызму і “пагаршэньні генафонду славянскай нацыі”. Дзеяньні падсудных трапляюць пад ч.3 арт.130-га і ч.2 арт.207 Крымінальнага кодэксу Беларусі, якія прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 5 да 15 гадоў.