Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Істотна вырас кошт падпіскі на пэрыядычныя выданьні
10:55, 19/11/2002

У Беларусі ідзе падпіска на газэты й часопісы на першае паўгодзьдзе 2003 году. Акрамя мясцовых у каталогі ўключаныя выданьні 16 краін блізкага і далёкага замежжа (Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Францыі, Славакіі, Нямеччыны, Казахстану, Японіі і іншых). У параўнаньні з першым паўгодзьдзем сёлетнега году кошт беларускіх і асабліва замежных друкаваных СМІ істотна павялічыўся, паведамляе БелаПАН.

У прыватнасьці, паўгадавыя камплекты газэт “Советская Белоруссия”, “Рэспубліка” і “Народная газета” (для індывідуальных падпісчыкаў, без уліку ільгот і зьніжак) падаражэлі на 59,1 адсоткі (кожны - з 13.200 рублёў на першае паўгодзьдзе 2002 году да 21.000 рублёў на першае паўгодзьдзе 2003 году). Падпісацца на газэту “Звязда” стала даражэй на 52,4 адсоткі (19.200 рублёў замест 12.600), “Знамя юности” - на 43,8 (13.800 замест 9.600). Кошт падпіскі на газэту “Народная воля” (для індывідуальных падпісчыкаў, без уліку ільгот і зьніжак) павялічылася на 66,7 адсоткаў (з 18.000 да 30.000 рублёў), “Комсомольская правда” в Белоруссии” - на 51,9 (з 39.978 да 60.720), “Белорусская деловая газета” - на 45,8 (з 27.996 да 40.806), “Белорусский рынок” - на 35,7 (з 12.336 да 16.740), “Белорусская газета” - у 2,57 разы (з 9.306 да 23.940).
Самымі дарагімі беларускімі выданьнямі зьяўляюцца “Спорт-экспресс” у Белоруссии” - 101.100 рублей за камплект на паўгода, “Белорусская торговая газета” - 88.092, “Из рук в руки” - 84.102, “Национальная экономическая газета” - 69.084.
Кошт падпіскі на расейскую газэту “Труд” вырас у 2,27 разы (з 24.804 да 56.286 рублей). “Московский комсомолец” падаражэў на 41,8 адсоткі (з 36.636 да 51.948 рублёў пры атрыманьні пяці нумароў у тыдзень, з 45.246 да 64.176 рублёў пры атрыманьні шасьці нумароў у тыдзень), “Известия” - на 53,3 адсоткі (з 39.318 да 60.288), “Аргументы и факты” - на 60,6 (з 12.870 да 20.670).
Сярод газэт далёкага замежжа (падпіска на іх праводзіцца на пэрыяд з 1 лютага 2003 году па 31 студзеня 2004 году) самымі дарагімі зьяўляюцца брытанскія “The Times” - 6.227.050 рублёў (3.291 даляр ЗША) і японская “Nikkei” - 3.651.054 (1.930). Брытанская газэта “Financial Times” будзе каштаваць 3.075.018 рублёў (1.625 даляраў), нямецкие “Sueddeutsche Zeitung” - 3.021.355 (1.597), “Die Welt” - 2.769.076 (1.464), французская “Le Monde” - 1.999.709 (1.057). Пры гэтым “Die Welt” падаражэла за год у 3,52 разы, “The Times” - у 3,11, “Financial Times” - на 64,8 адсоткі, “Le Monde” - на 44,3.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: