Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да гарадзенскага журналіста Андрэя Мялешкі дахаты прыйшоў лейтэнант міліцыі Валеры Стасюкевіч, каб узяць тлумачэньне па справе інтэрнэт-газэты “Пагоня”. Міліцыянт патлумачыў, што інакш знайсьці журналіста ня мог.
Апроч гэтага Cтасюкевіч учора запрасіў па тэлефоне на другую “размову” Андрэя Пачобута. Але той адмовіўся прыйсьці. - "Больш я не пайду ў міліцыю, няхай выклікаюць позвай. Ужо адзін раз я там быў і даў усё тлумачэньні", - сказаў Пачобут.