Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алеш Фойцік: Беларусь, перш за ўсё, нашкодзіць сабе 10:57, 19/11/2002
18 лістапада падчас адкрыцьця ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску выставы, прысьвечанай летняй паводцы ў Чэхіі, часовы даверчы ў справах гэтай краіны ў Беларусі Алеш Фойцік пракамэнтаваў БелаПАН сытуацыю з адмовай Аляксандру Лукашэнкі ў візе для ўдзелу ў паседжаньні Рады Эўраатлянтычнага парнёрства.
Паводле словаў дыплямата, адносна беларускага прэзыдэнта чэскі бок прымаў рашэньне самастойна. “Чэхія, безумоўна, улічвала розныя думкі, але рашэньне прымала цалкам самастойна”, -- сказаў ён. А.Фойцік перакананы, што магчымыя эканамічныя санкцыі Беларусі адносна Чэхіі негатыўна паўплываюць на абедзьве краіны: “Я жадаю ня Чэхіі, а Беларусі, каб меры, якія могуць быць прынятыя беларускім бокам, не нашкодзілі ёй. Пацерпяць абодва бакі. Калі будуць уводзіцца абмежаваньні ў гандлі, то над эканамічнымі меркаваньнямі будуць пераважаць неэканамічныя, а гэта азначае, што краіна перш за ўсё нашкодзіць сабе, бо ёй давядзецца плаціць даражэй. Мы ня здолеем прадаць, але і беларусы будуць набываць даражэй”.