Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пачаўся суд у справе прызнаньня Віктара Ганчара зьніклым
13:26, 19/11/2002

Паводле хадайніцтва Зінаіды Ганчар суд пачаў разгляд справы аб прызнаньні Віктара Ганчара бяз зьвестак адсутным. Падчас судовага разьбіральніцтва жонка зьніклага намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету хоча праверыць, наколькі адпавядалі закону дзеяньні сьледчых у пошуках Віктара Ганчара.

Гэта першая спроба прызнаць бяз зьвестак адсутным зьніклага тры гады таму Віктара Ганчара. Жонка палітыка Зінаіда Ганчар перакананая, што ён ня проста зьнік, а быў гвалтоўна скрадзены палітычнымі праціўнікамі, для якіх у верасьні 1999 году не было большай праблемы, як актыўнасьць Віктара Ганчара. Зінаіда Ганчар, як паведамляе Радыё Свабода, наўпрост заявіла суду пра пляны, якія не пасьпеў рэалізаваць яе зьніклы муж.
"19 верасьня павінна было прайсьці паседжаньне Вярхоўнага Савета, на якім меўся выступіць Віктар Ганчар, на той час выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету. Ён плянаваў даць нэгатыўную ацэнку становішчу ў краіне і паставіць пытаньне пра нелегітымнасьць Нацыянальнага сходу. На паседжаньне былі запрошаныя дыпляматы, дзяржаўныя чыноўнікі і, у тым ліку, дэпутаты палаты, якіх таксама не задавальняла тое, што зрабіў з Канстытуцыяй Аляксандар Лукашэнка. Безумоўна, улада вельмі напалохалася, бо гэта было б цалкам законнае рашэньне, і ў Лукашэнкі маглі пачацца вялікія праблемы”.
Зінаіда Ганчар таксама патлумачыла суду, навошта яна дамагаецца прызнаньня свайго мужа бяз зьвестак зьніклым – у асноўным гэта прычыны побытавога характару.
Між тым, яе юрыдычны памочнік Гары Паганяйла не хаваў ад журналістаў яшчэ адну мэту судовага разьбіральніцтва – дамагчыся справаздачы пракуратуры пра тое, як вядзецца расьсьледаваньне. Паводле Гары Паганяйлы, ёсьць усе падставы меркаваць, што пракуратура не праводзіць неабходных захадаў ці робіць істотныя працэсуальныя памылкі.
Два тыдні таму пачаўся аналягічны працэс адносна зьніклага разам з Ганчаром Анатоля Красоўскага. Кропка ў ім дагэтуль не пастаўленая, судзьдзя абвесьціў перапынак да атрыманьня з пракуратуры зьвестак пра вынікі расьсьледаваньня справы Красоўскага.
Учорашні працэс у Савецкім судзе адбываўся паводле такога ж сцэнару. Судзьдзя Генадзь Дашук таксама абвесьціў перапынак на два тыдні, пакуль з пракуратуры ня прыйдуць адказы на хадайніцтва Зінаіды Ганчар. Аднак варта адзначыць, што сьпіс патрабаваньняў Зінаіды Ганчар судзьдзя фактычна не скараціў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: