Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Сургутнефтегаз” будзе ўдзельнічаць у аўкцыёне па продажу беларускіх акцыяў “Славнефти”
16:24, 19/11/2002

Расейскай нафтагазавая кампанія “Сургутнефтегаз” у сьнежні сёлетняга году будзе ўдзельнічаць у аўкцыёне па продажу акцыяў кампаніі “Славнефть”, якая знаходзіцца ва ўласнасьці Беларусі. Такая дамоўленасьць, як паведаміла “Медиафакту” крыніца ў беларускім урадзе, дасягнутая ў выніку сустрэчы прэзыдэнта “Сургутнефтегаза” Ўладзімера Багданава з кіраўніцтвам ўраду Беларусі, што адбылася ў панядзелак.

22 лістапада Беларусь выставіць на продаж 10,83% акцыяў кампаніі “Славнефть”, якія належаць Мінэканоміцы рэспублікі. Аднак, як лічаць незалежныя беларускія экспэрты, удзел патэнцыйных пакупнікоў у дадзеным аўкцыёне можа быць ускладненым, бо падаваць заяўкі на таргі маюць права толькі сябры сэкцыі фондавага рынку ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа”, якая дзейнічае ад сябе або ад асобы кліента. Экспэрты ня выключаюць, што ў дадзеным выпадку “беларускі бок можа прыняць рашэньне прадаць акцыі пэўнай кампаніі, а аўкцыён будзе праведзены толькі для выгляду”. Экспэрты непакояцца, што ў выпадку перамогі “Сургутнефтегаза” ў аўкцыёне (пры ўмове яго перамогі ў расейскім аўкцыёне) “гэтая кампанія можа стаць манапалістам па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на беларускі рынак, што непажадана з пункту погляду дзяржаўнай энэргетычнай бясьпекі краіны”.
За 10 месяцаў сёлетняга году НДК “Сургутнефтегаз” паставіла ў Беларусь каля 5 млн. т нафты, што складае амаль 50% паставак расейскай нафты ў 2002 годзе. Чакаецца, што кампанія ў лістападзе-сьнежні паставіць яшчэ ня меней за 1 млн. т, што ў агуле пераўзыдзе пастаўкі разам узятых кампаніяў “Лукойл”, “Славнефть” і “Юкос” у сёлетнем годзе. Згодна энэргетычнаму балянсу паміж Беларусяй і Расеяй, у 2002 годзе ў рэспубліку будзе пастаўлена каля 12 млн. т вуглевадароднай сыравіны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: