Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заплянаваны на сераду дзяржаўны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кыргізію “пераносіцца па просьбе беларускага боку на больш позьні час”. Пра гэта карэспандэнту РІА "Новости" паведаміла ў аўторак намесьнік міністра замежных справаў Кыргізіі Лідзія Іманаліева.
Паводле ейных словаў, беларускі бок спаслаўся пры гэтым “на аб’ектыўныя прычыны”, якія перашкаджаюць правядзеньню візыту ў згаданыя тэрміны. Паводле РІА "Новости", прычынай адмены візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Бішкек зьяўляецца ўнутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі. У сувязі з пераносам афіцыйнага візыту на няпэўны тэрмін пакуль адкладаецца і прымеркаванае да яго правядзеньне дзён беларускай культуры ў Кыргізіі.