Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны камандзір “Эскадрону сьмерці” 16:26, 19/11/2002
У Пэру арыштаваны Санцьяга Марцін Рывас, кіраўнік так званага “Эскадрону сьмерці”, які дзейнічаў у краіне ў пачатку 1990-гадоў. На яго рахунку – забойства 25 чалавек: па загаду Рываса 15 актывістаў левых партыяў былі расстраляныя ў 1991 годзе ў Ліме, а ў 1992 годзе -- дзевяць студэнтаў і іх выкладчык ва ўнівэрсытэце Кантута. Мяркуецца, што загад аб забойствах аддаваў былы прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы.
Экс-кіраўнік дзяржавы, што хаваецца цяпер у Японіі, усе абвінавачваньні абвяргае. Марцін Рывас разам з іншымі 10 афіцэрамі быў асуджаны ў 1990-ыя гады – тады яго асудзілі да 20 гадоў турмы, аднак у 1995 годзе ён быў вызвалены па прэзыдэнцкай амністыі, нагадвае Рэйтэр. Летась адносна Рываса была распачатая паўторная справа. Учора, падчас арышту, каля дому Рываса сабраліся сваякі яго ахвяраў, якія патрабавалі адплаты.