Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі пасьпелі захаваць цела Каламійца 16:27, 19/11/2002
Цела, якое на думку міліцыі належыць зьнікламу дырэктару "Українських Новин" Міхаілу Каламійцу, было захаванае ў Беларусі. Пра гэта “Українським Новинам” паведаміў міністар ўнутраных справаў Юры Сьмірноў. Паводле ягоных словаў, рашэньне аб захаваньні было прынятае пасьля таго, як было знойдзенае цела беларусамі, якія ня здолелі яго апазнаць і захавалі як невысьветленую асобу. "Аднак мы ім давалі інфармацыю",— адзначыў міністр.
Сьмірноў сказаў, што канчатковае вызначэньне, ці належыць цела Каламійцу, павінна адбыцца пасьля таго, як яго апазнаюць сваякі пасьля эксгумацыі. “Вопратка, прыкметы – усё супадае, аднак трэба дачакацца апазнаньня”, -- сказаў Сьмірноў. Паводле дадзеных агенцтва, маці Каламійца і яго знаёмая выехалі ў Беларусь для індэнтыфікацыі цела. Як паведамляла агенцтва, у панядзелак начальнік Дэпартамэнту крымінальнага вышуку МУС Уладзімер Еўдакімаў паведаміў, што міліцыя знайшла ў Беларусі цела Каламійца і, як мяркуе сьледзтва, ён скончыў жыцьцё самазабойствам.
44-гадовы Каламіец 21 кастрычнка нечакана спыніў кіраваць справамі агенцтва. Паводле дадзеных міліцыі, 22 кастрычніка ён выехаў у Менск. Да 28 кастрычніка ён рэгулярна выходзіў на тэлефонную сувязь са сваёй знаёмай і тлумачыў сваю адсутнасьць псыхалягічнымі праблемамі. 28 кастрычніка ён патэлефанаваў маці і шэф-карэспандэнту агенцтва і больш не выходзіў на сувязь.