Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“У дадзеным выпадку мы маем справу не з палітыкай падвойных стандартаў, а зь відавочнай праявай дэмафашызму, які зараз распаўсюджваецца па ўсім сьвеце”, -- так адрэагаваў на ўвядзеньне ЭЗ палітычных санкцыяў супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня намесьнік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Касьцян. “Дзеяньні, якія ЭЗ матывуе паняцьцем дэмакратыі, вядуць да ізаляцыі цэлай дзяржавы і аналягічныя дзеяньням фашыстоўскай Нямеччыны, якая ў імя барацьбы з камунізмам спальвала гарады і забівала людзей”, -- заявіў “Медиафакту” Касьцян.
Сёньня дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” ратыфікавалі міжурадавае беларуска-армянскае Пагадненьне аб узаемных пастаўках узбраеньня і вайсковай тэхнікі. Дакумэнт прадугледжвае распрацоўку, вытворчасьць і рамонт узбраеньня і вайсковай тэхнікі па адмыслова ўзгодненых плянах.
Расея зьвярнулася з просьбай да ўсіх рэспублік былога СССР “правесьці рэвізію” сваіх мабільных зянітных ракетных комплексаў (ПЗРК) для параўнаньня з захопленымі ў тэрарыстаў у Чачэніі. Пра гэта паведаміў міністар абароны РФ Сяргей Іваноў у Маскве на паседжаньні Рады міністраў аброны дзяржаваў-удзельніц СНД.
На дне 16:14, 20/11/2002, Міхаіл Бэргер, “Деловая хроника”
Надпіс на маніторы: “Калі гэты надпіс зьмяншаецца – ваш манітор зносяць”. Калі расейскія магістральныя газапровады праходзяць па тэрыторыях сяброўскіх дзяржаваў, то зь іх абавязкова крадуць газ.
У мінулы чацьвер у Вашынгтоне ў Інстытуце амэрыканскага прадпрымальніцтва адбылася канфэрэнцыя над назвай, вынесенай у назву артыкула. “Катастрофа з правамі чалавека ў Беларусі”. “Беларусь – краіна-партыя”. “Беларусь пасьля Лукашэнкі”. У абмеркаваньні гэтых пытаньняў удзельнічалі амэрыканскія і эўрапейскія палітыкі і навукоўцы, лідэры беларускай апазыцыі і журналісты.
53,4 адсоткаў апытаных беларусаў прагаласавала б на рэферэндуме за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", сьведчаць вынікі апытаньня 1509 жыхароў рэспублікі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьсьледаваньняў у верасьні 2002 году.
Беларусі бок павінен не пазьней за 1 сьнежня даць свае прапановы па рэструктурызацыі запазычанасьці перад “Газпромам” за пастаўлены раней у рэспубліку газ. Такая дамоўленасьць была дасягнутая падчас двухбаковай рабочай сустрэчы, якая прайшла ў аўторак у Маскве.
На нарадзе міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлі было прынятае рашэньне закрыць уезд у краіны ЭЗ для Аляксандра Лукашэнкі і сямі членаў ураду Беларусі. Згодна папярэдняй інфармацыі, у чорным сьпісе, акрамя Лукашэнкі, знаходзяцца прэм’ер-міністар Генадзь Навіцкі, кіраўнік КДБ Леанід Ерын, міністар абароны Леанід Мальцаў, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, дзяржсакратар Рады Бясьпекі Генадзь Нявыглас, міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў. Як паведаміла Радыё Свабода Хрысьціна Галяк, прэсавы сакратар каардынатара замежных справаў Эўразьвязу Гаўера Саляна, сьпіс яшчэ неканчатковы. У наступныя дні краіны Эўразьвязу правядуць кансультацыі, каб узгадніць яго.
Адміністрацыя ЗША падтрымала палітычныя санкцыі, прынятыя большасьцю краін Эўразьвязу супраць Беларусі, і прыгразіла Менску ўвядзеньнем такіх самых санкцыяў. У гэтым і ёсьць сутнасьць адказу, які прагучаў у прэс-службе дзярждэпартамэнту ЗША на просьбу ИТАР-ТАСС пракамэнтаваць рашэньне 14 краін ЭЗ, за выключэньнем Партугаліі, забараніць уезд на іх тэрыторыю васьмі членам беларускага кіраўніцтва, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Як сказалі "Газете.Ru" у МУС Украіны, улады Беларусі ўжо захавалі дырэктара “Украинских новостей” Міхаіла Каламійца. Учора яго магілу адкрылі, каб сваякі правялі апазнаньне. А ў МУС Беларусі заявілі, што гэта можа быць цела іншага чалавека. Хто гэта б не быў, ён сам сябе забіў, што, з рэшты, не ўратуе ўлады Ўкраіны і Беларусі ад нападак апазыцыі.
Учора вечарам зь ініцыятывы прэзыдэнта Расеі адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна. Як паведаміла прэсавы сакратар кіраўніка Беларусі Натальля Пяткевіч, падчас размовы абмяркоўваліся найбольш вострыя пытаньні, якія апошнім часам узьніклі ў сфэры двухбаковага супрацоўніцтва і будаўніцтва “саюзу” Беларусі і Расеі. Расейскі бок прапанаваў бліжэйшым часам правесьці сустрэчу на вышэйшым узроўні для абмеркаваньня ўрэгуляваньня праблемаў, якія выклікалі шырокі грамадзкі рэзананс і патрабуюць умяшальніцтва прэзыдэнтаў дзьвюх краін. Такая сустрэча, магчыма, адбудзецца ўжо 27 лістапада.
75 из 109 дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем спыніць руйнаваньне габрэйскіх культурных і рэлігійных каштоўнасьцяў у Менску. Ініцыятарам звароту выступіў старшыня Ўсясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман. Кіраўніцтва “палаты” адмовілася падпісаць зварот. "У нас славянская краіна, а не габрэйская і жыдамасонская",-- лічыць “дэпутат” Сяргей Касьцян.
З 13 па 17 лістапада сёлетняга году, у адпаведнасьці з рашэньнямі, дасягнутымі ў часе першага паседжаньня Беларуска-Лібійскай камісіі па эканамічным, гандлёвым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, у Рэспубліцы Беларусь знаходзілася зь візытам дэлегацыя Нацыянальнай Нафтавай Кампаніі Лібіі. Мэтай візыту зьяўлялася азнаямленьне з досьведам і магчымасьцямі прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” у сфэры выведкі, здабычы і перапрацоўкі нафты. Сябры дэлегацыі наведалі шэраг прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Беларусі (РУП “ВА Беларуснафта” і ААТ “Мозырскі нафтаперапрацоўчы завод”).
Прастоі на межах, абсурдныя мытныя замарочкі, непад’ёмныя падаткі, паборы, а часам і адкрытыя зьдзекі ў Беларусі – пра заўчасныя праблемах калініградзкіх дальнабойшчыкаў мы неаднаразова распавядалі. Аднак федэральны цэнтар упарта не заўважаў таго, што навідавоку. У выніку патэнцыйна рэнтабельная галіна – адна зь нешматлікіх, здольных пракарміць рэгіён, спаўзла да мяжы краху... Але месяц таму сытуацыя пачала мяняцца да лепшага. Такую заяву ў размове з рэдактарам “Автодрома “Калининградской правды” Андрэем Гарбуновым зрабіў кіраўнік мясцовага прадстаўніцтва Расейскай асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў Мікалай Кудрашоў.
Ніводная з абласьцей Беларусі ня можа разьлічыцца за ўжыты газ на 100% грашыма. Такую заяву зрабіў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Сідорскі 19 лістапада ў часе дакладу на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў, якое ўзначальваў Генадзь Навіцкі. Рэакцыя Навіцкага на неплацяжы беларускіх рэгіёнаў за газ была дастаткова жорсткай: ад скарачэньня паставак да адключэньня падачы газу закаранелым неплатнікам.
Сытуацыя з пастаўкамі больш дарагога газу ў Беларусь пакуль не пасьпела паўплываць на стан эканомікі ў статыстычных дадзеных. Аднак у кастрычніку зафіксавана пагаршэньне сытуацыі з аплатай паставак газу. Калі ў верасьні аплочвалася 95,1% паствак, то ў кастрычніку -- толькі 94%.
Праблема ўстойлівага забесьпячэньня народнагаспадарчага комплексу і насельніцтва Менску энэргарэсурсамі, а таксама іх аплата ва ўмовах нестабільнага імпарту разглядалася сёньня на чарговым паседжаньні Менскага гарвыканкаму.
Аляксандар Лукашэнка 19 лістапада сустрэўся з генэральным дырэктарам ААТ “Сургутнефтегаз”, прэзыдэнтам ААТ НК “Сургутнефтегаза” Ўладзімерам Багданавым. Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў гатоўнасьць весьці перамовы аб акцыянаванні прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Беларусі і стварыць для кампаніі “Сургутнефтегаз” усе неабходныя ўмовы.
Паводле апэратыўных дадзеных Менгандлю, на пачатак цяперашняга месяца таварныя запасы ў рэспубліцы забясьпечваюць 36 дзён гандлю. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве, у параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году яны павялічыліся на 3 дні ў сувязі з зьніжэньнем попыту на некаторыя групы тавараў. У выніку складзкія запасы растуць больш высокімі тэмпамі, чым іх продаж.
Экспарт нафты з Расеі ў студзені-верасьні 2002 году склаў 138,67 млн. тон, што на 15% (на 18,1 млн. тон) больш за аналягічны паказчык мінулага году, перадае "Интерфакс".