Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менгарвыканкам узмацняе рэжым эканоміі 10:38, 20/11/2002
Праблема ўстойлівага забесьпячэньня народнагаспадарчага комплексу і насельніцтва Менску энэргарэсурсамі, а таксама іх аплата ва ўмовах нестабільнага імпарту разглядалася сёньня на чарговым паседжаньні Менскага гарвыканкаму.
За дзесяць месяцаў сёлетняга году прадпрыемствы, арганізацыі і насельніцтва сталіцы цалкам расплаціліся за выкарыстаную цеплавую і электрычную энэргію. Толькі аплата за газ склала 91,4 адсоткі ад неабходнага ўзроўню. Гэта выклікана тым, што насельніцтва атрымоўвае камунальныя паслугі, па сутнасьці, у крэдыт, бо расплочваецца за іх у адпаведнасьці з заканадаўствам да 15 чысла наступнага месяца. Несвоечасова аплочваюць спажытыя энэргарэсурсы адкрытыя акцыянэрныя таварыствы “Менскі завод гадзіньнікаў”, “Крыніца”, “Камволь”, “Менскі парцалінавы завод”, “Менскі завод падшыпнікаў”. У рашэньні Менгарвыканкаму пазначаныя меры, рэалізацыя якіх дазволіць узмацніць рэжым эканоміі энэргарэсурсаў і забясьпечыць іх своечасовую аплату.