Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску затрымалі адказнага хабарніка 10:41, 20/11/2002
Супрацоўнікі аддзелу эканамічных злачынстваў затрымалі адказнага чыноўніка Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Як паведамляе Радыё Свабода, гэта адбылося ў той момант, калі ён атрымоўваў хабар (500 амэрыканскіх даляраў) ад камэрцыйнай фірмы, у якой праводзіў фінансавую праверку. Цэнтральная пракуратура распачала крымінальную справу. Калі яна дойдзе да суда, то адказную асобу чакае да шасьці гадоў пазбаўленьня свабоды.