Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Белнафтахім” дамаўляецца з нафтавай кампаніяй Лібіі
10:51, 20/11/2002, АФН

З 13 па 17 лістапада сёлетняга году, у адпаведнасьці з рашэньнямі, дасягнутымі ў часе першага паседжаньня Беларуска-Лібійскай камісіі па эканамічным, гандлёвым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, у Рэспубліцы Беларусь знаходзілася зь візытам дэлегацыя Нацыянальнай Нафтавай Кампаніі Лібіі. Мэтай візыту зьяўлялася азнаямленьне з досьведам і магчымасьцямі прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” у сфэры выведкі, здабычы і перапрацоўкі нафты. Сябры дэлегацыі наведалі шэраг прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Беларусі (РУП “ВА Беларуснафта” і ААТ “Мозырскі нафтаперапрацоўчы завод”).

Як паведаміла прэсавая служба МЗС Беларусь, у часе візыту адбыліся перамовы ў канцэрне “Белнафтахім” з удзелам віцэ-прэзыдэнта канцэрну Сяргея Мішына. Беларускі бок інфармаваў лібійскую дэлегацыю аб патэнцыяле беларускага нафтахімічнага комплексу, аб вырабляемай прадпрыемствамі канцэрну прадукцыі.
Сябры лібійскай дэлегацыі азнаёмілі беларускі бок са структурай Лібійскай Нацыянальнай Нафтавай Кампаніі, выказалі зацікаўленасьць у супрацоўніцтве ў сфэры сэрвісных паслугаў (рамонт абсталяваньня і сьвідравінаў), стварэньні сумесных прадпрыемстваў, накіраваньні беларускіх спэцыялістаў у Лібію для працы па кантракту.
Бакі дамовіліся разьвіваць кантакты паміж дачэрнімі кампаніямі канцэрну “Белнафтахім” і Нацыянальнай Нафтавай Кампаніяй Лібіі па канкрэтных пытаньнях, у прыватнасьці, па ўкараненьні на нафтавых палях Лібіі перадавых беларускіх тэхналёгіяў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: