Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША падрымліваюць рашэньне ЭЗ па Беларусі 11:02, 20/11/2002, Вести РТР
Адміністрацыя ЗША падтрымала палітычныя санкцыі, прынятыя большасьцю краін Эўразьвязу супраць Беларусі, і прыгразіла Менску ўвядзеньнем такіх самых санкцыяў. У гэтым і ёсьць сутнасьць адказу, які прагучаў у прэс-службе дзярждэпартамэнту ЗША на просьбу ИТАР-ТАСС пракамэнтаваць рашэньне 14 краін ЭЗ, за выключэньнем Партугаліі, забараніць уезд на іх тэрыторыю васьмі членам беларускага кіраўніцтва, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.
“ЗША вітаюць рашэньне шэрагу краін-членаў ЭЗ забараніць уезд на іх тэрыторыю ці транзыт праз яе пэўным высокапастаўленым службвым асобам беларускага ўраду, -- сказаў супрацоўнік прэсавай службы. – Мы разглядаем пытаньне аб увядзеньні падобнай палітыкі”.