Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускім рэгіёнам няма чым плаціць за газ 16:08, 20/11/2002
Ніводная з абласьцей Беларусі ня можа разьлічыцца за ўжыты газ на 100% грашыма. Такую заяву зрабіў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Сідорскі 19 лістапада ў часе дакладу на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў, якое ўзначальваў Генадзь Навіцкі. Рэакцыя Навіцкага на неплацяжы беларускіх рэгіёнаў за газ была дастаткова жорсткай: ад скарачэньня паставак да адключэньня падачы газу закаранелым неплатнікам.
Акрамя газавых пытаньняў, на традыцыйным паседжаньні Савміну па аўторках абмяркоўваліся вынікі працы народнай гаспадаркі за 10 месяцаў сёлетняга году і меры па пасьпяховым завяршэньні гаспадарчага году.