Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Палатнікі” абвінавачваюць Эўразьвяз у дэмафашызме 16:17, 20/11/2002
“У дадзеным выпадку мы маем справу не з палітыкай падвойных стандартаў, а зь відавочнай праявай дэмафашызму, які зараз распаўсюджваецца па ўсім сьвеце”, -- так адрэагаваў на ўвядзеньне ЭЗ палітычных санкцыяў супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня намесьнік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Касьцян. “Дзеяньні, якія ЭЗ матывуе паняцьцем дэмакратыі, вядуць да ізаляцыі цэлай дзяржавы і аналягічныя дзеяньням фашыстоўскай Нямеччыны, якая ў імя барацьбы з камунізмам спальвала гарады і забівала людзей”, -- заявіў “Медиафакту” Касьцян.
Дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Іван Пашкевіч выказаў думку, што ў выпадку прыняцьця дадзенага рашэньня Радай міністраў ЭЗ, яго варта разглядаць як “кансалідаванае” і “экстрэмальнае” адносна Беларусі. “Прыняцьце дадзенага сьпісу будзе своеасаблівай ня толькі палітычай, але і эканамічнай ізаляцыяй краіны”, -- заявіў Пашкевіч. Акрамя таго, як падкрэсьліў Пашкевіч, новая сытуацыя паўплывае і на ўезд дзяржаўных чыноўнікаў эўрапейскіх краін на тэрыторыю Беларусі. У сваю чаргу дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Анатоль Красуцкі мяркуе, што Беларусь цалкам не давала падставаў для такіх рашэньняў з боку ЭЗ. Больш за тое, адзначыў ён, зараз зьявіліся шляхі перамоваў з АБСЭ і зьбліжэньня з краінамі Эўразьвязу, напрыклад, Партугаліяй. “Гэтае рашэньне безпадстаўнае, неразумнае і, напэўна, зьяўляецца палітычным заказам”, -- сказаў Красуцкі.