Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Распаўсюджаны афіцыйны сьпіс беларускіх пэрсон нон грата
16:19, 20/11/2002

20 лістапада Рада міністраў Эўразьвязу на ўзроўні міністраў замежных справаў, распаўсюдзіла тэкст пастановы па Беларусі. У ім утрымліваецца сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у 14 з 15 краін ЭЗ. У сьпісе пералічана восем пасадаў: прэзыдэнт (Аляксандар Лукашэнка), кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта (Урал Латыпаў), прэм’ер-міністар (Генадзь Навіцкі), міністар абароны (Леанід Мальцаў), міністар унутраных справаў (Уладзімер Навумаў), міністар замежных справаў (Міхаіл Хвастоў), міністар юстыцыі (Віктар Галаванаў) і старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі (Леанід Ерын).

У пастанове паведамляецца, што Рада міністраў Эўразьвязу разгледзіла сытуацыю ў Беларусі на падставе сваёй заявы па гэтай краіне ад 21 кастрычніка 2002 году, у якой у чарговы раз выказвалася сур’ёзная закляпочанасьць становішчам справаў і патрабаваньне да беларускіх уладаў не дапусьціць спыненьня дзейнасьці Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ.
Рада міністраў ЭЗ прыняла да ведама, што большасьць дзяржаваў-сябраў Эўразьвязу, асабліва большасьць краін шэнгенскай зоны, прымуць “неабходныя меры з мэтай папярэдзіць уезд на іх тэрыторыю прэздэнта Беларусі, кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, прэм’ер-міністра, чатырох міністраў, а таксама старшыні Камітэту дзяржаўнай бсьпекі”.
Як нагадвае БелаПАН, усе міністры замежных справаў ЭЗ, за выключэньнем Партугаліі, выказалі ў падтрымку прапанаванага Даніяй дакумэнту аб забароне на ўезд у краіны ЭЗ А.Лукашэнкі і іншых афіцыйных асобаў Беларусі. Гэтыя краіны пакідаюць за сабой права на падставе шэнгенскага заканадаўства не выдаваць уязныя візы беларускім чыноўнікам. Пры гэтым сьпіс пэрсон нон-грата скарочаны з пяцідзесяці чалавек да васьмі. Выключэньне для гэтых асобаў можа быць у выпадку неабходнасьці іх удзелу ў мерапрыемствах па лініі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе. Аднак пералічаныя чыноўнікі будуць атрымоўваць не шэнгенскую, а нацыянальную візу. Партугалія, якая старшынюе зараз у АБСЭ, патлумачыла сваю пазыцыю тым, што забарона можа зашкодзіць правядзеньню 6-7 сьнежня ў Порта паседжаньня міністраў замежных справаў краін-сябраў ЭЗ, бо павестка дня паседжаньня мусіць быць ухваленая ўсімі яе сябрамі. Прадстаўнік Партугаліі прапаноўваў разгледзіць пытаньне аб санкцыях адносна беларускіх чыноўнікаў пасьля 7 сьнежня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: