Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Час адказваць
15:18, 21/11/2002, «ЗУБР»

Нам абяцаюць з маленства – усе і ўсё. Што ў нас будзе шчасьлівае дзяцінства дзякуючы таварышу Брэжневу. Што мы атрымаем к 2000 году па кватэры на кожную сям’ю. Што цяперашняе пакаленьне (якое гэта—цяперашняе? Зараз ужо і не згадаеш...) будзе жыць пры камунізме. Няўжо не наеліся, суграмадзяне? Прыйшла перабудова, пасьля разваліўся Савецкі Саюз, і высьвятлілася, што нам хлусілі з першага дня нашага існаваньня на гэтай зямлі. І зь дзяцінствам, і з кватэрамі. І з камунізмам. На вуліцы дваццаць першае стагодзьдзе, а ў нас – ні таго, ні іншага, ні трэцяга. У прынцыпе ўжо тады, гадоў 15 таму, варта было зразумець, што нас кармілі хлусьнёй. Здавалася – усе зразумелі, тым больш што Савецкі Саюз рассыпаўся, як пірог з пяску, і нават спагнаць не было з каго.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка прыбудзе ў Расею з працоўным візытам 27 лістапада
16:30, 21/11/2002

Аляксандар Лукашэнка прыбудзе ў Расею з працоўным візытам 27 лістапада. Пра гэта РІА "Новости" паведаміў у чацьвер намесьнік кіраўніка адміністрацыі расейскага прэзыдэнта Сяргей Прыходзька. Паводле ягоных словаў, сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца ў дзяржаўнай рэзыдэнцыі «Валынскае» ў бліжнім Падмаскоўі.

Беларускія чыноўнікі едуць туды, куды пакуль пускаюць
16:28, 21/11/2002

Беларусь плянуе прыняць удзел у саміце міністраў замежных справаў дзяржаваў АБСЭ, які адбудзецца 6-7 сьнежня ў Порта (Партугалія). Пра гэта, адказваючы на пытаньні журналістаў у чацьвер у Менску, заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі, прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка.

У Магілёве скончыў жыцьцё самагубствам вайсковы камісар
16:27, 21/11/2002

Магілёўская міжгарнізонная вайсковая пракуратура распачала крымінальную справу па факту самазабойства вайсковага камісара Магілёўскай вобласьці Аляксандра Конева. Як паведамляе “Медиафакт”, Конеў выкінуўся ў сераду з вакна сёмага паверху аднаго з корпусаў мэдсанчасткі вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно”. У праваахоўчых органах вобласьці ўдакладнілі, што на дадзены момант у рамках расьсьледаваньня праводзіцца судмэдэкспэртыза.

Беларуская міліцыя закрыла крымінальную справу па факту зьнікненьня Каламійца
16:25, 21/11/2002

Крымінальная справа, распачатая крымінальным вышукам МУС Беларусі па факту зьнікненьня дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украiнськi новины” Міхаіла Каламійца, закрытая. Пра гэта паведаміў “Медиафакту” ў чацьвер першы намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня крымінальнага вышуку МУС Ігар Леановіч.

Судовыя слуханьні па справе Рахманько перанесеныя
16:24, 21/11/2002

Судовыя слуханьні па справе члена верхняй палаты беларускага «парлямэнту», былога начальніка Беларускай чыгункі (БЧ) Віктара Рахманько, якія праходзяць у Вярхоўным судзе рэспублікі, перанесеныя на 22 лістапада. Прычынай пераносу даты паседжаньня стала няяўка па хваробе двух падсудных – дырэктара Палесскага экалягічнага запаведніку Мікалая Варанецкага і пэнсіянэра Ўладзімера Запаранкі.

Фільм пра газэту “Пагоня” атрымаў прыз на міжнародным конкурсе
16:22, 21/11/2002

Дакумэнтальны фільм польскай тэлевізіі аб закрытай уладамі гарадзенскай недзяржаўнай газэце «Пагоня» атрымаў прыз на міжнародным конкурсе “Press Freedom Award 2002”. Фільм журналіста Беластоцкай тэлевізіі Ежы Каліны “ПАГОНЯ за праўдай” быў прысьвечаны закрыцьцю недзяржаўнай газэты «Пагоня» і судоваму працэсу над яе журналістамі Паўлам Мажэйкам і Мікалаем Маркевічам.

У нагу з палкоўнікам Кадафі
16:21, 21/11/2002, «Белорусские новости»

Беларусь займае 151-ае месца па ступені эканамічнай свабоды. Такі вынік дасьледаваньня, праведзенага арганізацыяй “Heritage Foundation” сумесна з газэтай “Wall Street Journal”. Вынікі былі апублікаваныя 13 лістапада на афіцыйным інтэрнэт-сайце “Heritage Foundation”.

Я веру
13:09, 21/11/2002, З гэтага матэрыялу мы пачынаем публікацыю на нашым сайце матэрыялаў газэты “ЗУБР”

З моманту выбараў прэзыдэнта прайшло ўжо больш за год. Шмат здарылася ў краіне, шмат адбылося ў самім руху – але ўсё адно ў размовах з сябрамі ўвесь час вяртаешся да адной і той самай тэмы: што рабіць далей?

Анатоль Красоўскі прызнаны судом бяз зьвестак зьніклым
13:04, 21/11/2002

Фрунзенскі суд Менску фактычна пагадзіўся з вэрсіяй аб гвалтоўным характары гэтага зьнікнення і далучыў да матэрыялаў справы дакумэнты, якія раней судамі да зьвестак не прымаліся.

Краіны Эўразьвязу афіцыйна абвяшчаюць аб адмове выдаваць візы кіраўніцтву Беларусі
11:21, 21/11/2002

Замежнапалітычныя ведамствы Францыі й Швэцыі заявілі пра намер захоўваць рашэньне, прынятае 19 лістапада ў Брусэлі краінамі Эўразьвязу. Нагадаем, -- міністры замежных справаў 14 краін ЭЗ забаранілі ўезд на тэрыторыю іх дзяржавы васьмі членам беларускага кіраўніцтва, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Вацлаў Гавэл: мы адрэагавалі на аўтарытарныя мэтады кіраўніцтва Лукашэнкі
11:20, 21/11/2002

Як паведамляе "Интерфакс"прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл пракамэнтаваў факт нявыдачы чэскай уязной візы Аляксандру Лукашэнку. Вацлаў Гавэл заявіў, што гэта варта разглядаць як “рэакцыю на аўтарытарныя мэтады беларускага кіраўніцтва”.

Беларускае МЗС параіла Эўразьвязу “не падмяняць сабой” АБСЭ
11:18, 21/11/2002

Як акт непрыхаванага ўціску на суверэнную дзяржаву разглядае МЗС Беларусі вынясеньне на Раду ЭЗ пытаньня аб абмежаваньні ў выдачы візаў высокапастаўленым асобам краіны, у тым ліку і Аляксандру Лукашэнку. Так пракамэнтаваў журналістам у Менску прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка рашэньне Рады міністраў ЭЗ аб забароне на ўезд у 14 краін ЭЗ прадстаўнікам беларускага кіраўніцтва. Паводле ягоных словаў, гэты акт накіраваны “на адраджэньне небясьпечнай тактыкі вырашэньня палітычных праблемаў з пазыцыі сілы”.

Апазнанае цела ўкраінскага журналіста
11:17, 21/11/2002

20 лістапада ў Беларусі сваякі дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украинские новости” Міхаіла Каламійца апазналі яго цела. Пасьля адпаведнага афармленьня дакумэнтаў цела будзе перавезенае ў Кіеў для пахаваньня.

Масква і Менск працягваюць сябраваць войскамі
11:15, 21/11/2002, Ільля Архіпаў, Бі-бі-сі

У Маскве прайшло паседжаньне Камісіі Парлямэнцкага сходу “саюзу” Расеі й Беларусі па бясьпецы, абароне і барацьбе з злачыннасьцю. Абмяркоўваліся пытаньні дзейнасьці рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі й Расеі. На гэтыя мэты зь бюджэту “саюзнае дзяржавы” выдаткавана 63,5 мільёны расейскіх рублёў.

Павал Барадзін сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам
11:11, 21/11/2002

Дзяржсакратар “саюзнае дзяржавы” Расеі й Беларусі Павал Барадзін прыедзе ў чацьвер, 21 лістапада, у Менск для сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамілі РІА "Новости" ў дэпартамэнце інфармацыі Сталага камітэту (СД), напярэдадні Барадзін правёў у Маскве рабочую нараду, дзе абмяркоўваліся пытаньні павесткі дня чарговага паседжаньня саюзнага савету міністраў 10 сьнежня ў Маскве. Размова, у прыватнасьці, ішла аб выкананьні бюджэту СД сёлетняга году і працы над праектам “саюзнага” бюджэту на 2003 год.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Значна вырасьлі тарыфы на электраэнэргію і газ для насельніцтва
11:07, 21/11/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У Беларусі зьніжаецца інвэстыцыйная актыўнасьць
16:19, 21/11/2002

У Беларусі ў кастрычніку адбылося зьніжэньне інвэстыцыйнай актыўнасьці. Паводле дадзеных прэсавай службы Мінэканомкі, пры сталай станоўчай дынаміцы інвэстыцыяў у асноўны капітал тэмп росту іх аб’ёму ў студзені-кастрычніку сёлетнега году склаў 105,2% да аналягічнага пэрыяду 2001 г. пры прагнозе на год – 106-107%.

Літва павялічыла стаўкі збораў за выдачу літоўскіх візаў
16:17, 21/11/2002

Згодна паведамленьню Амбасады Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, урад Літвы ў аднабаковым парадку павялічыў з 16 лістапада 2002 года стаўкі збораў за выдачу візаў. Устаноўленыя наступныя стаўкі збораў: аднаразовай – 20 эўра (раней 15 дал.ЗША), адмысловай – 60 эўра (раней 50 дал.ЗША), транзытнай – 10 эўра (раней 8 дал. ЗША), групавой – 15 эўра з кожнага чалавека (раней 10 дал.ЗША). Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка. Беларускі бок намерваеца прымяніць адэкватныя меры на прынцыпе ўзаемнасьці адносна выдачы візаў літоўскім грамадзянам.

Гандаль падае першым
16:14, 21/11/2002, Яраслаў Раманчук, “Белорусская газета”

У канцы кастрычніка сталі вядомымі вынікі разьвіцьця замежнага гандлю Беларусі за 8 месяцаў. Доля экспарту тавараў у Расею зноў апусьцілася ніжэй за 50-адсоткавую адзнаку. Старыя “балячкі” былі ў выглядзе цэнавых дысбалянсаў, бартэра і скарачэньня экспарту чыста беларускіх тавараў з высокай доляй даданай вартасьці.

Манка нябесная з Расеі ня ўпадзе
16:09, 21/11/2002, Марына Гуляева, “Белорусская газета”

Падрыхтаваны праект пастановы Савету міністраў аб абмежаваньні ўвозу пэўных групаў расейскіх харчовых тавараў. Буйнейшыя пастаўшчыкі мяркуюць, што будуць пралянгіраваныя абмежаваньні на ўвоз расейскай мукі, тэрмін якіх сышоў 1 верасьня. Акрамя таго, паводле інфармацыі “Белорусской газеты”, упершыню складзены сьпіс крупаў, на імпарт якіх таксама будуць уведзеныя абмежаваньні або забароняць увозіць наагул. Кошты на грэцкія крупы, адну з улічаных груп, ужо вырасьлі ў паўтара разы.

"Газпром" бярэ пазыкі акцыямі
12:59, 21/11/2002, Neftegaz

ААТ “Газпром” лічыць магчымым канвэртыраваць частку пазык Беларусі ў акцыі беларускага прадпрыемства “Белтрансгаз”. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам намесьнік старшыні праўленьня "Газпрома" Аляксандар Разанаў, пры гэтым ён адзначыў, што "Газпром" зацікаўлены ў прыватызацыі гэтай кампаніі.

Акцыі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў прыватным асобам не прададуць
12:57, 21/11/2002

Акцыі буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, такіх як “Белшина”, “Азот”, “Химволокно”, “Нафтан” і “Палімір” у абмен на прыватызацыйныя чэкі “Маёмасьць” прадавацца прыватным асобам ня будуць, “а будуць чакаць буйных інвэстараў”. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", паведаміў напярэдадні журналістам старшыня камітэту па каштоўных паперах пры ўрадзе Беларусі Валянцін Шухно.

Літва ўмацоўвае ахову дзяржмяжы зь Беларусяй
12:53, 21/11/2002

Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ) Альгімантас Сангайла даў распараджэньне ўмацаваць ахову мяжы зь Беларусяй.

“Белтрансгаз” разьлічыцца за расейскі газ
11:09, 21/11/2002

Да стварэньня сумеснага з "Газпромом" газатранспартнага прадпрыемства “Белтрансгаз” плянуе цалкам разьлічыцца з пазыкамі за расейскі газ. Пра гэта паведаміў у сераду беларускім парлямэнтарам намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпінец.

Арэндная плата для турбізнэсу вырасьце як мінімум удвая
11:04, 21/11/2002, Вольга Мікша, “Белорусская газета”

Летась на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі дзелавых колаў была дасягнутая дамоўленасьць аб магчымым зьніжэньні арэнднай платы. Рэалізацыяй гэтага пагадненьня стаў указ прэзыдэнта N495 аб удасканаленьні парадку вызначэньня платы за арэндуемыя памяшканьні. Адначасова з увядзеньнем паніжаючых каэфіцыэнтаў для прадпрыемстваў розьнічнага гандлю, агульнага харчаваньня, бытавога абслугоўваньня і іншых - ігорны бізнэс, рыэлтарскія і турыстычныя паслугі былі аднесеныя да высокарэнтабельных прадпрыемстваў, для якіх дакумэнт прадугледжвае павышаючыя каэфіцыэнты ад 1,5 да 20 да базавай стаўкі арэнднай платы. У заяве Беларускага зьвязу турыстычных арганізацыяў, распаўсюджанай у мінулы аўторак, сказана, што новыя стаўкі за арэнду павялічаць сабекошт тураў для беларускіх кампаніяў і практычна цалкам пераарыентуюць турысцкі паток зь Беларусі ў Расею.

Вялікая падземная вайна. За рэкляму
11:02, 21/11/2002, Алена Анкуда, “Белорусская газета”

11 лістапада супрацоўнікамі ўпраўленьня Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС на транспарце затрыманы дырэктар рэклямна-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “АлВіт”. Паводле артыкула за “вымагальніцтва, зьдзейсьненае арганізаванай групай з пагрозай прымяненьня гвалту” распачатая крымінальная справа.

Гімн неіснуючага саюзу прасьпявае Баскаў?
10:59, 21/11/2002

Больш за сотню варыянтаў гімну “саюзу” Расеі й Беларусі паступіла ў конкурсную камісію, паведаміў прэсавы сакратар дзяржасакратара “саюзнае дзяржавы” Іван Макушок. Паводле ягоных словаў, многія аўтары вершаў і музыкі гімну – вядомыя ў Расеі й Беларусі паэты і кампазытары. Сярод выканаўцаў Макушок вылучыў расейскіх сьпевакоў Мікалая Баскава і Льва Лешчанку.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: