Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве скончыў жыцьцё самагубствам вайсковы камісар 16:27, 21/11/2002
Магілёўская міжгарнізонная вайсковая пракуратура распачала крымінальную справу па факту самазабойства вайсковага камісара Магілёўскай вобласьці Аляксандра Конева. Як паведамляе “Медиафакт”, Конеў выкінуўся ў сераду з вакна сёмага паверху аднаго з корпусаў мэдсанчасткі вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно”. У праваахоўчых органах вобласьці ўдакладнілі, што на дадзены момант у рамках расьсьледаваньня праводзіцца судмэдэкспэртыза.
Паводле крыніцы, Конеў паступіў у лякарню ў перадінфарктным стане і пазбавіў сябе жыцьця пасьля кансыліюму дактароў. Паводле вэрсіі вайсковай пракуратуры прычынай самазабойства стаў мікраінсульт, бо мэдыкі лічаць магчымай у выніку мікраінсульта блякіроўку асобных участкаў галаўнога мозга, што ў сваю чаргу прыводзіць да неадэкватных дзеяньняў. Калегі Конева па працы паведамілі, што пахаваньне вайсковага камісара адбудзецца ў пятніцу. У сям’і Конева засталося двое дарослых дзяцей.