Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Выборы в местные советы состоятся 2 марта 2003 года
18:37, 22/11/2002


 ПАЛIТЫКА 

МКСП заяўляе аб спыненьні ўсялякіх стасункаў з цяперашнім кіраўніцтвам ФПБ
16:47, 22/11/2002

Прадстаўнік Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП) Вадзім Барысаў абвінавачвае Беларусь у парушэньні прафсаюзных правоў. Выступаючы на адкрыцьці ІV зьезду Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, Барысаў заявіў, што ўлады Беларусі працягваюць весьці курс на пераўтварэньне прафсаюзаў у інструмэнт свайго палітычнага ўплыву. “Дзеяньні, якія ўлады Беларусі дапусьцілі адносна Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і лідэраў галіновых прафсаюзных арганізацыяў, знайшлі самую жорсткую ацэнку МАП і міжнароднага прафсаюзнага руху”, – сказаў Барысаў. Сорамна, дадаў ён, што ў эўрапейскай краіне зьневажаюцца асноўныя правы прафсаюзаў.

Беларуская дэлегацыя ў Празе сварыцца...
16:45, 22/11/2002

Рашэньне НАТО адмовіць Аляксандру Лукашэнку ва ўдзеле ў саміце Рады Эўраатлянтычнага партнёрства стала пачварным рудымэнтам эпохі “халоднай вайны”. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", у пятніцу на паседжаньні Рады РЭАП у праскім Кангрэс-цэнтры заявіў кіраўнік беларускай дэлегацыі, сталы прадстаўнік Беларусі пры НАТА, амбасадар Бэльгіі Сяргей Мартынаў.

Беларускі матыў
16:44, 22/11/2002, Аляксандар Пількевіч, “Голас Амэрыкі”

У гэтым выпуску шмат розных лічбаў. Хацелася б, як у прымаўцы, дадаць “добрых”, але гэта, на жаль, будзе няпраўдай. Узрушэньняў у Беларусі не адбываецца, і нават гісторыя зь няўдалым візытам расейскіх парлямэнтараў у Менск была перакрэсьленая маскоўскім тэрактам. Аднак адсутнасьць гучных справаў зусім ня сьведчыць пра рост якасьці жыцьця. Абяцаныя лічбы – таму пацьверджаньне.

Каго “ахоўвае” Рада бясьпекі?
16:39, 22/11/2002, Вольга Грынявіцкая, “Народная воля”

21--22 лістапада ў Палацы Рэспублікі праходзіла Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя “Новыя тэхналёгіі ў мэдыцыне: дыягностыка, лячэньне, рэабілітацыя”. Упершыню ў сучаснай гісторыі акрэдытацыю журналістаў на мэдычнае мерапрыемства праводзіла Рада бясьпекі краіны.

У дыктатуры няма будучыні
16:32, 22/11/2002

Сёньня мы публікуем інтэрвію з адным з каардынатараў моладзевага руху ЗУБР Уладзімерам. Гэтае інтэрвію было надрукаванае ў газэце ”ЗУБР”, якая зараз распаўсюджваецца актывістамі руху па ўсёй краіне.

МАП абвінаваціла ўлады Беларусі ў парушэньні правоў працоўных
14:14, 22/11/2002

Адміністратыўная рада Міжнароднай арганізацыі працы – вышэйшы выканаўчы орган гэтай уплывовай структуры, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў 170 краін сьвету, пасьля дэтальнага разгляду зацьвердзіў заключэньні й рэкамэндацыі, зробленыя Камітэтам па свабодзе аб’яднаньняў МАП ураду Беларусі. У прынятым дакумэнце адзначаецца, што вяртаньне адмененага ўладамі безнаяўнага пералічэньня прафсаюзных унёскаў толькі пасьля зьмены кіраўніка ФПБ, зьяўляецца, па сутнасьці, маніпуляцыяй прафсаюзным рухам. Адміністратыўная Рада МАП настойліва рэкамэндуе ўраду неадкладна пачаць незалежнае расьсьледаваньне абвінавачваньняў, датычных умяшальніцтва ўлады ў выбарчы працэс у прафсаюзных арганізацыях, ажно да правядзеньня ў выпадку неабходнасьці, новых выбараў. Таксама ўмяшальніцтвам у справы прафсаюзаў вышэйшы кіруючы орган МАП лічыць зьмяшчэньне з займаемых пасад шэрагу прафсаюзных актывістаў і замены іх дзяржаўнымі чыноўнікамі. Акрамя таго, Адміністратыўная Рада выказала жаль, што ўрад Беларусі не падаў ніякай інфармацыі аб выкананьні рэкамэндацыяў, зробленых раней.

“Газпром” можа зноў абмежаваць падачу газу ў Беларусь
13:54, 22/11/2002

Расейскі бок можа зноў пайсьці на абмежаваньне падачы газу ў Беларусь, калі рэспубліка ня будзе выконваць свае абавязацельствы па аплаце пазык за яго пастаўку. Пра гэта заявіў інтэрвію “Медиафакту” намесьнік старшыні праўленьня ААТ “Газпром” Аляксандар Разанаў. Ён нагадаў, што на сёньня сума пазак Беларусі за газ, пастаўлены ў 2002 годзе, складае каля $80 млн. “У 2003 годзе “Газпром” паставіць Беларусі газ у колькасьці 10,2 млрд. кубамэтраў па ўнутрырасейсім кошце 24 даляры. Мы лічым няправільным, калі ўнутры Беларусі спажыўцы атрымоўваюць той самы газ па кошце 48 даляраў”, -- адзначыў Разанаў.

За крытыку Лукашэнкі па-ранейшаму прадугледжваецца крымінальная адказнасьць
11:11, 22/11/2002

“Палата прадстаўнікоў” парлямэнту Беларусі адхіліла законапраект, датычны адмены шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасьць за публічную абразу і паклёп да кіраўніка дзяржавы, паведамляе агенцтва "Интерфакс". За адхіленьне праекту закону прагаласавалі 65 “парлямэнтараў”, толькі 13 “дэпутатаў” выказаліся супраць.

МЗС Францыі занепакоена прававой сытуацыяй у Беларусі
11:06, 22/11/2002

Францыя выказвае “глыбокую закляпочанасьць” пагаршэньнем стану правоў чалавека ў Беларусі і спыненьнем яе супрацоўніцтва з АБСЭ. Як паведамілі журналістам у амбасадзе Францыі ў Беларусі, з такой заявай выступіў прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Францыі Бэрнар Валеро.

МЗС Беларусі пагражае ЭЗ санкцыямі
11:02, 22/11/2002

Беларускі бок разгледзіць магчымасьць прымяненьня мераў да дзяржаваў Эўразьвязу, калі будуць уведзеныя абмежаваньні на выдачу візаў Аляксандру Лукашэнке і прадстаўнікам яго адміністрацыі. З такой заявай выступіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка, паведамляе агенцтва "Интерфакс".

Беларускай дэлегацыі ніхто на саміце НАТО пакуль ня бачыў
10:59, 22/11/2002, www.yusnews.info

У першы дзень саміту НАТО ў Праскім цэнтры кангрэсаў беларускую дэлегацыю (у складзе якой амбасадар Беларусі пры НАТО Сяргей Мартынаў і часовы даверчы ў справах Беларусі ў Чэхіі Мікалай Барысевіч) ніхто ня бачыў.

“Дэпутат” Ананьеў прадказвае рэферэндум аб падаўжэньні паўнамоцтваў Лукашэнкі
10:57, 22/11/2002

Дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Раман Ананьеў выступіў з ідэяй стварэньня ў парлямэнце групы “Народны дэпутат”. Сярод яе вызначаных мэтаў – ініцыяваньне ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю. Як вынікае з інтэрвію Ананьева «Белорусской деловой газете», група ствараецца выключна з мэтай ініцыяваньня рэферэндума аб падаўжэньні паўнамоцтваў Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Маці Каламійца ня верыць у самазабойства сына
10:54, 22/11/2002

Маці дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украинские новости” Міхаіла Каламійца, які быў знойдзены мёртвым у Беларусі, ня верыць у самазабойства свайго сына і просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу і правесьці экспэртызу, каб высьвятліць прычыну ягонай сьмерці.

НАТО зусім блізка
10:53, 22/11/2002

Латвія, Літва, Эстонія, Славакія, Славенія, Баўгарыя і Румынія запрошаныя ў НАТО. На саміце НАТО, які пачаўся сёньня ў Празе, генэральны сакратар альянсу Джордж Робэртсан запрасіў уступіць у НАТО гэтыя сем дзяржаваў.

Таемнае жыцьцё Фідэля Кастра
10:51, 22/11/2002, Олівэр Пул, “The Daily Telegraph”

Багатае жыцьцё Фідэля Кастра захавалася на відэакасэтах, вывезеных з Кубы кантрабандным шляхам экс-сяброўкай аднаго зь ягоных сыноў. На відэастужках можна бачыць як камуністычны лідэр рыхтуецца да пышнага банкету і як ён адпачывае на раскошных скураных канапах на яго віле ў Гаване. Упершню зьявілася магчымасьць атрымаць уяўленьне аб рэзыдэнцыі Фідэля, якую большасьць кубінцаў так ніколі і ня бачылі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Судовы зыск НТВ-плюс да НДТРК перададзены ў вышэйшую інстанцыю
16:38, 22/11/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Сэканомім і разьлічымся з “Газпромом”...
16:36, 22/11/2002

Урад Беларусі дасягнуў дамоўленасьці з расейскім ААТ “Газпром” аб пагашэньні запазычанасьці за пастаўкі прыроднага газу ў рэспубліку. Як паведаміў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі, выступаючы перад дэпутатамі беларускага “парлямэнту”, у 2003 годзе рэспубліка выплаціць “Газпрому” роўнымі долямі 150 млн. даляраў ЗША пазыкі мінулых гадоў. Прэм’ер таксама падкрэсьліў, што кошт энэргарэсурсаў, спажываемых Беларусяй у зімовы пэрыяд, складае каля 160 млн. даляраў. У гэтай сувязі ўрад паставіў задачу зьнізіць спажываньне энэргарэсурсаў зімой на 10-15%, а таксама максымальна выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва.

Прэм’ер тлумачыць прычыну продажу акцыяў “Славнефти” “пагрозай” іх абясцэнваньня
13:52, 22/11/2002

Урад Беларусі матывуе сваё рашэньне аб продажы 10,8% акцыяў нафтагазавай кампаніі “Славнефть” “пагрозай” іх абясцэньваньня пасьля продажу расейскім бокам свайго пакету акцыяў кампаніі. Пра гэта заявіў у інтэрвію “Медиафакту” ў пятніцу прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі.

Навіцкі: эканамічная сытуацыя ў краіне застаецца складанай
13:51, 22/11/2002

Эканамічная сытуацыя ў Беларусі “была і застаецца складанай”,- заявіў Генадзь Навіцкі, выступаючы ў беларускім парлямэнце ў пятніцу. Паводле ягоных словаў, зараз трэба прыкладаць “неверагодныя намаганьні” і вырашаць, у прыватнасьці, праблему пагашэньня пазык за энэргарэсурсы. У гэтай сувязі кіраўнік ураду нагадаў пра пазыку ў 52 млн. даляраў ЗША за пастаўленую электраэнэргію і пра 150 млн. даляраў пазык за прыродны газ.

Памер сярэдняй пэнсіі да заробку складае 43,9%
13:50, 22/11/2002

У Беларусі за 10 месяцаў сёлетняга году памер сярэднестатыстычнай пэнсіі адносна да заробку складаў 43,9 адсоткаў. Па выніках першага паўгодзьдзя гэты паказчык быў на 0,2 адсоткі ніжэй. У 2000 годзе памер сярэднестатыстычнай пэнсіі адносна заробку дасягнуў 40,5 адсоткаў, у 2001 годзе – 42,1 адсоткі. Прагнозны паказчык па выніках сёлетняга году складае 45 адсоткаў, перадае РІА "Новости".

Пасьпешнасьць пры лоўлі пакупніка
10:49, 22/11/2002, Вадзім Сяховіч, “БДГ”

Перабудова “Славнефти” адбываецца ў Беларусі з паскарэньнем, але без галоснасьці. На сёньня, 22 лістапада, прызначаны аўкцыён па продажу беларускай долі ў ААТ “Нафтагазавая кампанія “Славнефть”. Стартавы кошт пакета акцыяў “Славнефти”, які належыць Беларусі ў 10,83% усталяваны ў памеры 200 млн. даляраў. Да 24.00 20 лістапада, згодна ўмовам таргоў, патэнцыйныя прэтэндэнты павінны былі ўнесьці ўсю гэтую суму ў якасьці закладу.

Мілер: для “Газпрому” прыярытэтныя ўсе ніткі экспартных газапровадаў
10:47, 22/11/2002

Усе ніткі экспартных газапровадаў для “Газпрому” зьяўляюцца прыярытэтнымі. Пра гэта 21 лістапада на сустрэчы з журналістамі ў Санкт-Пецярбурзе заявіў старшыня праўленьня ААТ “Газпром” Аляксей Мілер, адказваючы на пытаньне карэспандэнта АБН. Камэнтуючы выступленьні некаторых СМІ, уключна з замежнымі, аб тым, што рашэньне па будаўніцтве Паўночна-Эўрапейскага газапроваду па дну Балтыкі пазбаўляе газапровад праз Украіну, Беларусь і Польшчу прыярытэтага значэньня для “Газпрому”, Мілер падкрэсьліў, што для газавага холдынгу ўсе экспартныя ніткі прыярытэтныя і “мы будзем працягваць абмеркаваньне гэтых пытаньняў з эўрапейскімі партнёрамі ў самы хуткі час”.

Органы ўнутраных справаў Расеі й Беларусі правераць НПЗ
10:46, 22/11/2002

Органы ўнутраных справаў Расеі й Беларусі правядуць сумесныя праверкі прадпрыемстваў, якія пераапрацоўваюць нафту, газ і каляровыя металы. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", такое рашэньне прынятае ў чацьвер па выніках сумеснага паседжаньня аб’яднанай калегіі міністэрстваў унутраных справаў “саюзнае дзяржавы”.

Цыгарэтны фільтар
10:44, 22/11/2002, Вадзім Сяховіч, БДГ

Важнымі падзеямі на тытунёвым рынку Беларусі адзначаныя два апошнія месяцы сёлетняга году. Першая ўжо абылася – вызначыліся пераможцы конкурсу на пастаўку імпартных цыгарэт на 2003 год. Кіраўнік па справах прэзыдэнта Галіна Жураўкава і падпарадкаванае ёй ДПТУП “Белая русь” атрымалі ў часе таргоў самую вялікую квоту. Прэзыдэнцкі загадчык гаспадаркай яшчэ раз падцьвердзіла сур’ёзнасьць намераў па манапалізацыі рынку імпартных тытунёвых вырабаў. Другая падзея яшчэ наперадзе – на 1 сьнежня заплянаваны ўрачысты пуск абноўленай Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”. З гэтай нагоды чакаецца, што ў дзясятых чыслах сьнежня яе наведае патрон Галіны Анісімаўны – прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

У Беларусі ўводзіцца ў абарачэньне банкнота вартасьцю 50000 рублёў
10:41, 22/11/2002

З 20 сьнежня 2002 году ў Беларусі ўводзіцца ў абарачэньне білет Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь вартасьцю 50000 рублёў. Пра гэта АФН паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі Нацыянальнага банку.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: