Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі ўводзіцца ў абарачэньне банкнота вартасьцю 50000 рублёў 10:41, 22/11/2002
З 20 сьнежня 2002 году ў Беларусі ўводзіцца ў абарачэньне білет Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь вартасьцю 50000 рублёў. Пра гэта АФН паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі Нацыянальнага банку.
Білет выраблены на адмысловай таніраванай паперы бірузовага колеру з абарончымі валокнамі, лякальным вадзяным знакам – выявай вежы Мірскага замку і абарончай ніткай. Пераважныя колеры аднаго з бакоў: цёмна-сіні і цёмна-бірузовы.