Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія, Літва, Эстонія, Славакія, Славенія, Баўгарыя і Румынія запрошаныя ў НАТО. На саміце НАТО, які пачаўся сёньня ў Празе, генэральны сакратар альянсу Джордж Робэртсан запрасіў уступіць у НАТО гэтыя сем дзяржаваў.
Паўнапраўнымі сябрамі альянсу яны могуць стаць прыкладна праз 2-3 гады – пасьля ратыфікацыі рашэньня сёньняшнімі 19 удзельнікамі НАТО. Як адзначыў напярэдадні праскага саміту прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, краіны Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, уступаючы ў НАТО, “бяруць на сябе глябальную адказнасьць, бо стандарты сяброўства ў альянсе вельмі высокія”. Кандыдатамі ў НАТО застаюцца Албанія, Харватыя і Македонія. Ім давядзецца ў бліжэйшую будучыню прайсьці дадатковую падрыхтоўку.