Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Маці Каламійца ня верыць у самазабойства сына
10:54, 22/11/2002

Маці дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украинские новости” Міхаіла Каламійца, які быў знойдзены мёртвым у Беларусі, ня верыць у самазабойства свайго сына і просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу і правесьці экспэртызу, каб высьвятліць прычыну ягонай сьмерці.

Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", Вольга Каламіец заявіла ў чацьвер журналістам пасьля сустрэчы з намесьнікам генпракурора Ўкраіны Віктарам Шокіным.
Ён таксама настойвае, каб у правядзеньні экспэртызы прымаў удзел незалежны экспэрт. Маці журналіста лічыць, што ў яе сына не было прычынаў для самазабойства.
Міхаіл Каламіец зьнік з Кіева 21 кастрычніка. 30 кастрычніка журналіст быў знойдзены павешаным непадалёк ад Маладэчна. 11 лістапада ён быў захаваны, бо не было знойдзена прызнакаў гвалтоўнай сьмерці. Акрамя таго, пры ім не было ніякіх дакумэнтаў, якія пасьля былі знойдзеныя ў гатэлі ў Маладэчна.
20 лістапада маці Міхаіла Каламійца і ягоная знаёмая пасьля эксгумацыі апазналі яго цела. Апазнаньне праводзілася ў прысутнасьці работнікаў праваахоўчых органаў Украіны і Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: