Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За крытыку Лукашэнкі па-ранейшаму прадугледжваецца крымінальная адказнасьць
11:11, 22/11/2002

“Палата прадстаўнікоў” парлямэнту Беларусі адхіліла законапраект, датычны адмены шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасьць за публічную абразу і паклёп да кіраўніка дзяржавы, паведамляе агенцтва "Интерфакс". За адхіленьне праекту закону прагаласавалі 65 “парлямэнтараў”, толькі 13 “дэпутатаў” выказаліся супраць.

Прэзэнтуючы законапраект “дэпутат” Валеры Фралоў падкрэсьліў, што адмена артыкулаў Крымінальнага кодэксу прадыктаваная неабходнасьцю прывядзення заканадаўства ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй Беларусі. Ён нагадаў, што ў 22 артыкуле Асноўнага закону краіны гаворыцца, што “ўсе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў”.
“Парлямэнтар” таксама адзначыў, што апошнім часам намецілася тэндэнцыя судовага перасьледу журналістаў, якім інкрымінуюцца артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за паклёп на прэзыдэнта. “Артыкулы Крымінальнага кодэксу замінаюць прэзыдэнту адэкватна ўспрымаць сытуацыю ў краіне, не маючы зваротнай сувязі, напрыклад, у асобе журналістаў”, - заявіў дэпутат.
Адкрыта генэрала Фралова падтрымаў толькі яго калега Ўладзімер Парфеновіч. Іншыя выступоўцы ці толькі абмяжоўваліся дастаткова цьмянымі выказваньнямі, ці тлумачылі, чаму яны супраць.
Невядома, колькі часу працягваліся б спрэчкі, калі б не ўмяшальніцтва віцэ-сьпікера Ўладзімера Канаплёва, які, як адзначылі карэспандэнты Радыё Свабоды, то выходзіў, то зноў вяртаўся ў залю. Ён сказаў, што “ня будзе нічога страшнага, калі мы пакінем гэтыя артыкулы ў Крымінальным кодэксе”. Пасьля гэтых словаў і прайшло галасаваньне...
Нагадаем, што сёлета за крытыку Аляксандра Лукашэнкі да розных тэрмінаў пазбаўленьня волі былі асуджаныя тры беларускіх журналіста.
Галоўнага рэдактара закрытай уладамі газэты «Пагоня» Мікалая Маркевіча суд Ленінскага раёну Горадні асудзіў да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі, а карэспандэнта гэтай газэты Паўла Мажэйку – да двух гадоў. Журналістаў абвінавацілі ў “публікацыі ілжывых дадзеных, якія абражаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, злучаных з абвінавачваньнямі ў асабліва цяжкіх злачынствах – забойстве, генацыдзе і стварэньні або сяброўстве ў злачыннай арганізацыі” за матэрыялы, надрукаваныя ў газэце, якая так і не дайшла да чытача, бо была канфіскаваная ўладамі. Артыкулы гэтага нумара былі прысьвечаныя прэзыдэнцкім выбарам і ставілі пад сумнеў магчымасьць пераабраньня Лукашэнкі ў сувязі з распаўсюджанымі дадзенымі аб ягонай датычнасьці да “эскадронаў сьмерці” – злачыннай групоўкі, якая выкрадала апанентаў рэжыму. Пасьля амністыі пакараньне журналістам зьнізілі на 1 год.
Адбываць пакараньне ў папраўчых установах адкрытага тыпу яны пачалі з 1 верасьня. Мікалай Маркевіч у горадзе Асіповічы (Магілёўская вобласьць), а Павал Мажэйка – у горадзе Жлобін (Гомельская вобласьць). Асаблівасьцю гэтага віда пакараньня зьяўляецца абавязковае прыцягненьне да працы.
Рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча асудзілі да двух гадоў абмежаваньня волі за “замах на непавагу і паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”. Крымінальная справа была заведзеная пракуратурай Першамайскага раёну Менску ў жніўні 2001 году па факту публікацыі ў перадвыбарчым нумары газэты артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”. Матэрыял распавёў аб карупцыі ва ўладзе. Спэцвыпуск не трапіў да чытача: увесь наклад быў канфіскаваны яшчэ ў друкарні. Зараз Віктар Івашкевіч чакае, калі ўлады вызначаць для яго месца адбыцьця пакараньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: